2321 авансцэна, -ы, ж. Пярэдняя, адкрытая частка тэатральнай сцэны, крыху высунутая ў глядзельную залу. У змроку авансцэны Прагучаў акторскі голас. Глебка. Трыбуна стаяла… 2322 авантура, -ы, ж. 1. Рызыкоўная беспрынцыповая падазроная справа, распачатая без уліку рэальных умоў і сіл з надзеяй на выпадковы поспех. Ваенная авантура. Палітычная… 2323 авантурнік, -а, м. Тое, што і авантурыст. 2324 авантурны, -ая, -ае. 1. Звязаны з рызыкоўнымі, падазронымі справамі. 2. Багаты на прыгоды, прыгодніцкі. Авантурны раман. 2325 авантурызм, -у, м. Дзейнасць, заснаваная на рызыкоўных падазроных учынках, накіраваных на дасягненне лёгкага поспеху, выгады; схільнасць да авантур. Сацыял-дэмакраты,… 2326 авантурын, -у, м. Разнастайнасць дробназярністага кварцу; мінерал, які ўжываецца для ўпрыгожанняў і мастацкіх вырабаў. [Фр. aventurine.] 2327 авантурыст, -а, М -сце, м. Беспрынцыповы дзялок, прайдзісвет. [Чарнавус:] Гэта непаразуменне, што вы дырэктар установы. Вы — прайдзісвет і авантурыст! Крапіва. [Мяснікоў:]… 2328 авантурыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да авантурыст. 2329 авантурыстычны, -ая, -ае. Заснаваны на авантурызме, уласцівы авантурыстам. Авантурыстычная палітыка імперыялізму. 2330 авантурысцкі, -ая, -ае. Тое, што і авантурыстычны. 2331 авар гл. авары. 2332 аварац гл. аварцы. 2333 аварка гл. аварцы. 2334 аварскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аварцаў, авараў, уласцівы аварцам, аварам, належыць ім. Аварская мова. 2335 аварцы, -аў; адз. аварац, -рца, м.; аварка, -і, ДМ -рцы- мн. аваркі, -рак; ж. Народ, які складае частку насельніцтва Дагестанскай АССР. 2336 авары, -аў; адз. авар, -а, м. Цюркскія плямёны, якія ўварваліся ў 6 ст. ў прыдунайскія землі і ўтварылі там самастойную дзяржаву, што праіснавала да пачатку… 2337 аварыйнасць, -і, ж. Наяўнасць аварый. Барацьба з аварыйнасцю. □ Аварыйнасць і няшчасныя выпадкі выклікаюцца грубымі парушэннямі правіл бяспекі руху. “Звязда”. 2338 аварыйны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аварыі. Аварыйны сігнал. Аварыйная сітуацыя. // Які выкарыстоўваецца ў самых пільных выпадках. Твар нампаліта быў белы… 2339 аварыйшчык, -а, м. Разм. 1. Той, хто нясе аварыйную службу, ліквідуе аварыі. 2. Нядбайны рабочы, які дапускае аварыі. 2340 аварыя, -і, ж. Пашкоджанне якога-н. механізма, машыны і пад. у час дзеяння, руху. Для папярэджання аварый суднаў небяспечныя месцы абслугоўваюцца гукавой сігналізацыяй.…