2301 авалодванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. авалодваць — авалодаць. 2302 авалодваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да авалодаць. 2303 авальнасць, -і, ж. Уласцівасць авальнага. 2304 авальны, -ая, -ае. Які мае форму авала. Гэты пакой — пусты, авальнай формы, вышынёю ахоплівае два паверхі. Бядуля. Вакол рота на запалых шчоках прарэзаліся авальныя… 2305 авангард, -а, М -дзе, м. 1. Частка войска або флоту, якая знаходзіцца наперадзе галоўных сіл. Авангард.. [белапалякаў] ужо выйшаў на правы бераг, кіламетрах у… 2306 авангардны, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да авангарда (у 1 знач.). Авангардная рота. 2. перан. Перадавы. Авангардная роля камуністаў. 2307 авангардызм, -у, м. Агульная назва розных кірункаў у буржуазным мастацтве 20 ст., якім уласцівы разрыў з традыцыяй рэалістычнага мастацкага вобраза, пошукі новых… 2308 авангардыст, -а, М -сце, м. Прадстаўнік авангардызму. 2309 авангардысцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да авангардызму, авангардыста, уласцівы ім. Авангардысцкае мастацтва. 2310 аванзала, -ы, ж. Пярэдняя зала, пакой перад галоўнай залай у вялікіх грамадскіх памяшканнях, палацах. [Ад фр. avant — перад і salle — зала.] 2311 аванложа, -ы, ж. Невялікае памяшканне перад уваходам у тэатральную ложу. [Ад фр. avant — перад і loge — ложа.] 2312 аванпорт, -а, М -рце, м. Вонкавая частка воднай прасторы порта або гавані. [Фр. avant-port.] 2313 аванпост, -а, М -посце; мн. -посты, -аў; м. Перадавая ахоўная варта (пост) у войсках некаторых армій. [Фр. avant-poste.] 2314 аванпостны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аванпоста. 2315 аванс, -у, м. Грошы (часам і прадукты), якія выдаюцца наперад у лік зарплаты. Грашовы, натуральны аванс. Атрымаць аванс. □ Дацягнуўшы сяк-так да чарговага авансу,… 2316 авансаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. авансаваць, авансавацца. 2317 авансавацца, -суюся, -суешся, -суецца; зак. і незак. 1. Узяць (браць), атрымаць (атрымліваць) аванс. 2. толькі незак. Зал. да авансаваць. 2318 авансаваць, -сую, -суеш, -суе; зак. і незак., каго-што. Даць (даваць) аванс каму-н. Авансаваць калгаснікаў. 2319 авансавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да авансу. Авансавая справаздача. Авансавая сума. Авансавы плацеж. Авансавыя расходы. 2320 авансам, прысл. Наперад, загадзя, у лік будучага. Атрымаць авансам сто рублёў. □ Можна авансам Прапець славу Новаму году. Танк. Да якасці здымкаў ніхто з іх не…