2361 авія... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае: 1) слову авіяцыйны, напрыклад: авіябомба, авіязлучэнне, авіямеханік, авіяспецыяліст, авіяпрыборы,… 2362 авіяапырскванне, -я, н. Апырскванне палёў хімічнымі рэчывамі пры дапамозе авіяцыі. 2363 авіябаза, -ы, ж. Аэрадром з рамонтнымі майстэрнямі, складамі і абслуговымі падраздзяленнямі для забеспячэння дзеянняў авіяцыі. 2364 авіябомба, -ы, ж. Снарад абцякальнай формы, напоўнены выбуховымі запальнымі або атрутнымі рэчывамі, які скідваецца з лятальнага апарата ў стан ворага або на важныя… 2365 авіябудаванне, -я, н. Вытворчасць лятальных апаратаў, прыбораў і абсталявання для авіяцыі. 2366 авіябудаўнік, -а, м. Работнік авіяцыйнай прамысловасці. 2367 авіядэсант, -а, М -нце, м. Войска, якое высаджваецца з самалётаў, верталётаў на тэрыторыю праціўніка для ўдзелу ў баявых аперацыях. 2368 авіядэсантны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да авіядэсанта. Авіядэсантныя войскі. 2369 авіязавод, -а, м. Авіяцыйны завод. 2370 авіяканструктар, -а, м. Канструктар лятальных апаратаў і рухавікоў да іх. 2371 авіялінія, -і, ж. Пастаянны маршрут транспартных самалётаў паміж двума або некалькімі населенымі пунктамі; паветраная лінія. 2372 авіямадэлізм, -у, м. Канструяванне, пабудова і запуск мадэляў лятальных апаратаў. 2373 авіямадэліст, -а, М -сце, м. Той, хто займаецца авіямадэлізмам. 2374 авіямадэль, -і, ж. Мадэль лятальнага апарата. 2375 авіямадэльны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да авіямадэлі. Авіямадэльны гурток. 2376 авіяматка, -і, ДМ -тцы, ж. Тое, што і авіяносец. 2377 авіяносец, -носца, м. Карабель, прыстасаваны для ўзлёту, пасадкі і перавозкі самалётаў. 2378 авіяпошта, -ы, ДМ -шце, ж. Перавозка пошты паветраным транспартам. Паслаць пісьмо авіяпоштай. 2379 авіясувязь, -і, ж. Паветраная сувязь. 2380 авіятар, -а, м. Той, хто займаецца лётнай справай, авіяцыяй; лётчык. [Фр. aviateur.]