2441 агароднінны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агародніны. Агароднінная база. 2442 агародніца, -ы, ж. Жан. да агароднік. Воўк не пастух, а свіння не агародніца. Прыказка. 2443 агародніцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агародніцтва і агародніка. 2444 агародніцтва, -а, н. Развядзенне агародных культур як галіна сельскай гаспадаркі. Прамысловае агародніцтва. Парніковае і цяплічнае агародніцтва. 2445 агароднічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Займацца агародніцтвам. 2446 агародны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агароду. Агародная зямля. Агародная брыгада. // Які расце на агародзе. Агародныя расліны. 2447 агародчык, -а, м. Агароджаны кавалачак зямлі (звычайна пад вокнамі), дзе садзяць кветкі, сеюць расаду; кветнік. Акно выходзіла на вуліцу, у цесны агародчык для… 2448 агарошаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад агарошыць. 2449 агарошваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агарошыць. 2450 агарошыць, -шу, -шыш, -шыць; зак., каго. Уразіць, здзівіць чым-н. нечаканым; ашаламіць (у 3 знач.). Агарошыць пытаннем. □ Размова з Рокашам так агарошыла Кушэля,… 2451 агартаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агарнуць. 2452 агат, -у, М агаце, м. Цвёрды мінерал, які складаецца з слаёў рознай афарбоўкі; выкарыстоўваецца для ўпрыгожанняў і дробных вырабаў. [Грэч. achates.] 2453 агатавы, -ая, -ае. Зроблены з агату. Агатавы кубак. // Які мае ўласцівасці, выгляд або колер агату. Агатавыя вочы. 2454 агаткі, -так; адз. агатка, -і, ДМ -тцы, ж. Лекавая і дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з белымі або ружовымі кветкамі. 2455 агент1, -а, М -нце, м. 1. Прадстаўнік арганізацыі, установы, які выконвае службовыя, дзелавыя даручэнні. Агент па забеспячэнню. Страхавы агент. 2. Асоба,… 2456 агент2, -а, М -нце, м. Кніжн. Прычына, якая выклікае тыя або іншыя з'явы ў прыродзе. Мікробы, вірусы — інфекцыйныя агенты. 2457 агентура, -ы, ж. 1. Разведвальная служба, якая арганізоўваецца для збірання сакрэтных звестак і правядзення падрыўной работы. 2. зб. Агенты (гл. агент1 у 3 знач.).… 2458 агентурны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агентуры (у 1 знач.). Агентурныя звесткі. Агентурная разведка. 2459 агенцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агента1 (у 1 знач.), звязаны з ім. 2460 агенцтва, -а, н. Прадстаўніцтва, аддзяленне якой-н. установы ці прадпрыемства. Гандлёвае, паштовае, страхавое агенцтва. // Установа інфармацыйнага, пасрэдніцкага…