2481 агіткалектыў, -тыву, м. Калектыў агітатараў, які ствараецца пры пярвічных арганізацыях КПСС для вядзення агітацыйнай работы сярод насельніцтва. 2482 агітмасавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агітацыйнай, грамадска-палітычнай работы сярод мас. 2483 агітплакат, -а, М -каце, м. Спецыяльны плакат з агітацыйным зместам. Усе.. разнавіднасці мастацкай зброі.. скарыстоўвае Максім Танк на старонках агітплаката “Раздавім… 2484 агітпоезд, -а, М -дзе, м. Спецыяльна абсталяваны чыгуначны састаў, што выкарыстоўваецца як рухомы агітпункт. 2485 агітпроп, -а, м. Скарочаная назва аддзелаў агітацыі і прапаганды пры ЦК і мясцовых камітэтах ВКП (б), якая ўжывалася да 1934 г. 2486 агітпункт, -а, М -кце, м. Агітацыйны пункт (мясцовая ўстанова, якая вядзе масава-палітычную работу сярод насельніцтва). 2487 агія... Першая частка запазычаных складаных слоў царкоўнага паходжання, якая адпавядае слову святы, напрыклад; агіябіяграфія, агіяграфія і інш. 2488 агіяграфічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агіяграфіі. Агіяграфічная літаратура. 2489 агіяграфія, -і, ж. Від хрысціянскай літаратуры, які складаецца з апісанняў жыцця святых. [Грэч. hagios — святы і grapho — пішу.] 2490 аглабелька, -і, ДМ -льцы; Р мн. -лек; ж. 1. Памянш. да аглобля. Яўген Пятровіч рушыў за Колем, які моцна абхапіў рукамі тонкія аглабелькі. Якімовіч. 2. Дужка ў… 2491 аглабельны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аглоблі. ◊ Аглабельная крытыка гл. крытыка. 2492 аглабіна, -ы, ж. Біла, якім мацуюцца лёсткі ў драбінах. Шэя трошкі падбег, узяўшыся за лейцы, потым ёмка ўскочыў на кончык восі і прысеў перш на аглабіне, потым… 2493 агламерат, -у, М -раце, м. Спец. 1. Рыхлае скапленне розных горных парод і мінералаў. 2. Спечаная ў кавалкі дробная або пылападобная руда. 2494 агламерацыйны, -ая, -ае. Які мае адносіны да агламерацыі. Агламерацыйны працэс. 2495 агламерацыя, -і, ж. Спец. Атрыманне вялікіх кавалкаў з рыхлых дробных руд, пылападобных матэрыялаў шляхам спякання. 2496 аглапарыт, -у, м. Будаўнічы матэрыял порыстай структуры. Гліністы аглапарыт. 2497 аглапарытавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да аглапарыту. Аглапарытавы шчэбень. 2498 агледжаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад агледзець. 2499 агледзецца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; заг. агледзься; зак. 1. Паглядзець вакол сябе, па баках. [Настаўнік] зняў акуляры, па прывычцы працёр іх хусцінкай, адзеў… 2500 агледзець, -джу, -дзіш, -дзіць; заг. агледзь; зак., каго-што. 1. Акінуць позіркам, разгледзець з усіх бакоў. Агледзеў майстар камень ды выкаваў з яго споднік для…