2581 аграмадзіцца, -дзіцца; зак. Ператварыцца з індывідуальнага, прыватнага ў калектыўна-грамадскае (пра сродкі вытворчасці, гаспадарчыя аб'екты і пад.). 2582 аграмадзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак., што. Ператварыць індывідуальнае, прыватнае (сродкі вытворчасці, гаспадарчыя аб'екты і пад.) у калектыўна-грамадскае; абагуліць.… 2583 аграмадны, -ая, -ае. Незвычайна вялікі. Над будынкам вакзала калыхаўся аграмадны чырвоны сцяг. Лынькоў. Туман насунуўся разам з адлігай з захаду і за тыдзень з'еў… 2584 аграмеліярацыйны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аграмеліярацыі. 2585 аграмеліярацыя, -і, ж. Сістэма асушальных або арашальных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ўрадлівасці глебы. 2586 агранамічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аграноміі. Агранамічная навука. 2587 агранены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аграніць. 2588 аграніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., што. Механічным спосабам зрабіць на чым-н. (камені, шкле) грані, канты. 2589 аграном, -а, м. Спецыяліст у галіне аграноміі; арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці. Участковы аграном. Аграном-палявод. [Грэч. agros — поле і nomos —… 2590 аграномія, -і, ж. Навука пра земляробства. [Грэч. agronomia.] 2591 аграньванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аграньваць — аграніць. 2592 аграньваць, -аю, -аеш, -ае. што. Незак. да аграніць. 2593 аграпрамысловы, -ая, -ае. Звязаны з сельскай гаспадаркай і прамысловасцю. Аграпрамысловы комплекс. 2594 аграрнік, -а, м. Разм. Спецыяліст па аграрных пытаннях. 2595 аграрны, -ая, -ае. Сельскагаспадарчы, звязаны з землекарыстаннем, землеўладаннем. Аграрная краіна. Аграрная палітыка. Аграрная праграма. Аграрнае пытанне. Аграрнае… 2596 аграрый, -я, ж. Кніжн. 1. Буйны землеўладальнік, памешчык-абшарнік. 2. Член партыі буйных землеўладальнікаў, адной з найбольш рэакцыйных арганізацый у капіталістычных… 2597 агратэхнік, -а, м. Спецыяліст у галіне агратэхнікі. 2598 агратэхніка, -і, ДМ -ніцы, ж. Сістэма прыёмаў вырошчвання сельскагаспадарчых культур. 2599 агратэхнічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агратэхнікі. Агратэхнічныя мерапрыемствы. Агратэхнічныя курсы. 2600 аграфія, -і, ж. Расстройства або поўная страта здольнасці пісаць. [Ад грэч. а — адмоўная часціца і gra**phō — пішу.]