2641 агульнаадукацыйны, -ая, -ае. Які дае не спецыяльную, а агульную адукацыю. Агульнаадукацыйная школа. Агульнаадукацыйныя курсы. // Звязаны з агульнай адукацыяй. Агульнаадукацыйныя… 2642 агульнаармейскі, -ая, -ае. Адзіны, абавязковы для ўсёй арміі. Агульнаармейская дысцыпліна. 2643 агульнабеларускі, -ая, -ае. Агульны, адзіны для ўсіх беларусаў, для ўсёй Беларусі. Над дыялектамі ўзвышаецца агульнабеларуская мова. 2644 агульнавайсковы, -ая, -ае. Агульны, адзіны для ўсіх родаў войск; які ахоплівае ўсе роды войск. Агульнавайсковая тактыка. Агульнавайсковы штаб. 2645 агульнавядома, безас., у знач. вык. Аб усеагульным веданні чаго-н. Агульнавядома, што велічнае заўсёды простае, вычварнасць рассейвае ўяўленні аб узнёслым і велічным.… 2646 агульнавядомасць, -і, ж. Уласцівасць агульнавядомага. Агульнавядомасць факта. 2647 агульнавядомы, -ая, -ае. Вядомы ўсім. Агульнавядомыя рэчы. 2648 агульнагарадскі, -ая, -ое. Агульны для ўсяго горада; аб'ядноўвае ўсе гарадскія арганізацыі, мерапрыемствы. Агульнагарадская дэманстрацыя. Агульнагарадскі суботнік. 2649 агульнадаступнасць, -і, ж. Уласцівасць агульнадаступнага. Агульнадаступнасць адукацыі. 2650 агульнадаступны, -ая, -ае. 1. Даступны ўсім для карыстання, куплі і інш. Агульнадаступныя культурна-асветныя ўстановы. Агульнадаступная цана. 2. Зразумелы ўсім. Агульнадаступная… 2651 агульнадзяржаўны, -ая, -ае. Агульны, адзіны для ўсёй дзяржавы, які датычыць усёй дзяржавы. Агульнадзяржаўны план. Агульнадзяржаўныя накапленні. 2652 агульнадэмакратычны, -ая, -ае. Уласцівы дэмакратычнаму руху ў цэлым, без класавага раздзялення. Агульнадэмакратычная аснова. Агульнадэмакратычны рух за мір. 2653 агульнаеўрапейскі, -ая, -ае. Агульны, адзіны для ўсёй Еўропы; які пашыраецца на ўсю Еўропу. 2654 агульнажыцце, -я, н. Грамадскае жыццё, нормы, уклад грамадскага жыцця. Трэба забяспечыць больш дзейсную прапаганду норм сацыялістычнага агульнажыцця. “Звязда”. [Веньямін]… 2655 агульнажыццёвы, -ая, -ае. Звязаны са звычайным, штодзённым жыццём. Агульнажыццёвыя інтарэсы. 2656 агульназаводскі, -ая, -ае. Агульны для ўсяго завода. Агульназаводскае планаванне. 2657 агульназразумелы, -ая, -ае. Зразумелы для ўсіх; даступны разуменню кожнага. Агульназразумелы выраз. Агульназразумелы план дзеяння. 2658 агульнаінстытуцкі, -ая, -ае. Агульны для ўсяго інстытута. Агульнаінстытуцкі вечар. 2659 агульнакалгасны, -ая, -ае. Агульны для ўсяго калгаса; які аб'ядноўвае ўсіх калгаснікаў. Агульнакалгасны сход. 2660 агульнакарысны, -ая, -ае. Карысны ўсім. Агульнакарысная праца. Агульнакарысная справа.