2661 агульнакласавы, -ая, -ае. Які аб'ядноўвае ўвесь клас, уласцівы ўсяму класу. Агульнакласавая барацьба. 2662 агульнанародны, -ая, -ае. Агульны, адзіны для ўсяго народу; які належыць усяму народу. Агульнанародная ўласнасць. Агульнанародныя патрэбы. Агульнанародная мараль. //… 2663 агульнанацыянальны, -ая, -ае. Агульны, адзіны для ўсёй нацыі; які ахоплівае ўсю нацыю. Агульнанацыянальная мова. Агульнанацыянальная задача. Агульнанацыянальнае значэнне.… 2664 агульнапалітычны, -ая, -ае. Звязаны з галоўнымі, агульнымі пытаннямі палітыкі. Агульнапалітычнае значэнне. Агульнапалітычная падрыхтоўка. Агульнапалітычная частка даклада.… 2665 агульнапартыйны, -ая, -ае. Агульны, адзіны для ўсёй партыі; які ахоплівае ўсю партыю. Агульнапартыйная справа. 2666 агульнапашыраны, -ая, -ае. Пашыраны скрозь, сярод усіх. Агульнапашыраная з'ява. 2667 агульнапрызнаны, -ая, -ае. Прызнаны ўсімі. Агульнапрызнаны факт. 2668 агульнапрыняты, -ая, -ае. Звычайны, прыняты ўсімі; які прымяняецца ўсімі. Агульнапрыняты пункт гледжання. 2669 агульнараспаўсюджаны, -ая, -ае. Распаўсюджаны сярод усіх. Агульнараспаўсюджаны погляд. 2670 агульнарэспубліканскі, -ая, -ае. Агульны для ўсёй рэспублікі; распаўсюджаны па ўсёй рэспубліцы. Агульнарэспубліканскі план. Агульнарэспубліканскія паказчыкі вытворчасці. 2671 агульнасаюзны, -ая, -ае. Агульны, адзіны для ўсяго Савецкага Саюза; які пашыраецца на ўвесь Савецкі Саюз. Агульнасаюзнае заканадаўства. Агульнасаюзнае міністэрства.… 2672 агульнасць, -і, ж. Адзінства, непарыўнасць, супадзенне. Агульнасць ідэйных пазіцый. Агульнасць класавых інтарэсаў. 2673 агульнатэарэтычны, -ая, -ае. Які мае агульнае тэарэтычнае значэнне; які ахоплівае асноўныя тэарэтычныя пытанні пэўнай галіны ведаў. Агульнатэарэтычныя прынцыпы. Агульнатэарэтычныя… 2674 агульнаўжывальнасць, -і, ж. Уласцівасць агульнаўжывальнага. Агульнаўжывальнасць слова. 2675 агульнаўжывальны, -ая, -ае. Які ўсімі ўжываецца, усімі выкарыстоўваецца. Агульнаўжывальны сродак. Агульнаўжывальны выраз. 2676 агульнаўстаноўлены, -ая, -ае. Устаноўлены для ўсіх або ўсімі. Агульнаўстаноўленыя правілы прыёму. Агульнаўстаноўлены парадак. 2677 агульначалавечы, -ая, -ае. Уласцівы ўсім людзям, усяму чалавецтву, які датычыцца ўсіх людзей. Агульначалавечая мараль. 2678 агульны, -ая, -ае. 1. Які ажыццяўляецца ўсімі, у якім усе ўдзельнічаюць. Агульная справа. □ — Хлопцы, дзяўчаты, давайце танцаваць! Агульныя танцы! — камандаваў… 2679 агульшчына, -ы, ж. Павярхоўнае асвятленне чаго-н.; схематычнасць, неканкрэтнасць. Я рад, што заціхнуў агульшчыны гром: Час наш канкрэтны і хуткі. Панчанка. Асабліва… 2680 агурок, -рка, м. 1. Агародная расліна сямейства гарбузовых з паўзучым сцяблом і зялёным прадаўгаватым плодам. 2. Плод гэтай расліны. Насенны агурок.