2741 адаптацыя, -і, ж. 1. Прыстасаванне арганізмаў або органаў пачуццяў да навакольных умоў. Адаптацыя вока. 2. Спрашчэнне (палягчэнне) тэксту (напрыклад, літаратурна-мастацкага… 2742 адаптометр, -а, м. Прыбор для вымярэння светлавой адчувальнасці вока. 2743 адаптыўны, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да адаптацыі. 2744 адапхнуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адапхнуць. 2745 адапхнуцца, -нецца; зак. Адштурхнуўшыся ад чаго-н., адсунуцца, аддаліцца. [Толя] сеў на лавачку кармы, адапхнуўся ад берага. Брыль. 2746 адапхнуць, -пхну, -пхнеш, -пхне; -пхнём, -пхняце; зак., каго-што. Адсунуць, аддаліць штуршком. Апанаваная страхам Лёдзя ўпіралася рукамі ў падбародак Кашыну і,… 2747 адараны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адараць1 (у 2, 3 знач.). 2748 адарацца, -аруся, -арэшся, -арэцца; -аромся, -арацеся; зак. Разм. 1. Усё ўзараць, закончыць ворыва. 2. Аддаліцца аручы. 2749 адараць1, -ару, -арэш, -арэ; -аром, -араце; зак., што. 1. Папрацаваць пэўны час на ворыве. Адараў цэлы дзень. 2. Узараць нанава поле, на якім загінулі пасевы.… 2750 адараць2, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адарыць. Вольная праца нас адарае Песняю радасных дзён. Колас. 2751 адарванасць, -і, ж. Стан адзіноты, адчужанасці, адсутнасць сувязі з кім-н., чым-н. Пазіраючы на гэтыя балоты-пустэлі, Лабановіч часамі пачуваў у сэрцы нейкую адарванасць… 2752 адарваны, -ая, -ае. Дзеепрым. вал. пр. ад адарваць (у 1, 3, 4 знач.). 2753 адарвацца, -рвуся, -рвешся, -рвецца; -рвёмся, -рвяцеся; зак. 1. Аддзяліцца, адпасці. Каля берага [Макоўчык] нецярпліва пацягнуўся да галіны, але схапіў толькі… 2754 адарваць, -рву, -рвеш, -рве; -рвём, -рвяце; зак., каго-што. 1. Рыўком, пацягнуўшы, аддзяліць (частку ад цэлага, што-н. прымацаванае). Адарваць лісток календара.… 2755 адаронасць, -і, ж. Уласцівасць адаронага; даравітасць, здольнасць. Характар Максіма Астаповіча яскрава адбівае ў сабе некаторыя істотныя рысы працоўнага беларуса… 2756 адароны, -ая, -ае. Тое, што і адораны (у 2 знач.). 2757 адарфаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адарфаваць. 2758 адарфаваць, -фую, -фуеш, -фуе; зак., што. З дапамогаю арфы выдаліць са збожжа мякіну, насенне пустазелля, смецце і пад. 2759 адарфоўвацца, -аецца; незак. Зал. да адарфаваць. 2760 адарфоўваць, -аю, -аеш, -ае; што. Незак. да адарфаваць.