2801 адбегчы, -бягу, -бяжыш, -бяжыць; -бяжым, -бежыце, -бягуць; пр. адбег, -ла; заг. адбяжы; зак. Бягом аддаліцца на нейкую адлегласць ад каго-, чаго-н. Закруцілася… 2802 адбегчыся, -бягуся, -бяжышся, -бяжыцца; -бяжымся, -бежыцеся, -бягуцца; пр. адбегся, -лася; заг. адбяжыся; зак. Тое, што і адбегчы. Ліпачка таксама была ў той кашы… 2803 адбедаваць, -бядую, -бядуеш, -бядуе; зак. Скончыць, перастаць бедаваць. 2804 адбелачны, -ая, -ае. Спец. Які прызначаны, служыць для адбелкі. Адбелачныя матэрыялы. 2805 адбелены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адбяліць. 2806 адбелка, -і, ДМ -лцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адбельваць — адбяліць і адбельвацца — адбяліцца. 2807 адбельвацца, -аецца; незак. 1. Незак. да адбяліцца. 2. Зал. да адбельваць. 2808 адбельваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адбяліць. 2809 адбельны, -ая, -ае. Спец. 1. Які мае адносіны да адбелкі. Адбельная вытворчасць. // Які служыць, прызначаны для адбелкі. Адбельныя гліны. 2. Падвергнуты адбелцы.… 2810 адбельшчык, -а, м. Рабочы, спецыяліст па адбелцы. 2811 адбельшчыца, -ы, ж. Жан. да адбельшчык. 2812 адбівальнасць, -і, ж. Здольнасць (святла, гукаў, радыёхваль і пад.) адбівацца ад чаго-н. 2813 адбівальнік, -а, м. Прыстасаванне для адбівання светлавых, цеплавых і інш. праменяў, хваль. Адбівальнік нейтронаў. 2814 адбівальны, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да адбівання (светлавых, цеплавых і інш. праменяў, хваль). Адбівальная здольнасць цел. 2815 адбіванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адбіваць — адбіць. 2816 адбівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да адбіцца. 2. Зал. да адбіваць. ◊ Адбівацца рукамі і нагамі — рашуча адмаўляцца ад чаго-н., усімі сіламі… 2817 адбіваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адбіць. ◊ Адбіваць крок — ісці, рытмічна, гучна ставячы нагу. Адбіваць паклоны — кланяцца. 2818 адбіранне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адбіраць — адабраць і (у 1, 3 знач.). 2819 адбірацца, -аецца; незак. Зал. да адбіраць (гл. адабраць1 у 1, 3 знач.). 2820 адбіраць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адабраць ◊ Адбіраць вочы — сляпіць, асляпляць. І ўсюды чыста, бель такая, Што проста вочы адбірае. Колас. Адбіраць капейкі—забіраць…