2781 адачхацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. Чхаючы, вызваліцца ад казытлівага адчування ў носе. 2782 адбавіць, -баўлю, -бавіш, -бавіць; зак. Аддзяліць, адняць, памяншаючы колькасць чаго-н. 2783 адбалець, -ліць; зак. Перастаць балець, супакоіцца. Муж .. памёр так даўно, што боль адбалеў і забыўся. Брыль. 2784 адбаляваць, -люю, -люеш, -люе; зак. Кончыць баляваць. 2785 адбамбіцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак. Разм. Скончыць бамбіць. Зноў загулі самалёты. — Вяртаюцца, адбамбіліся, гады, — падумаў Данік. Шамякін. 2786 адбамбіць, -блю, -біш, -біць; зак., каго-што і без дап. 1. Правесці бамбёжку чаго-н. 2. Тое, што і адбамбіцца. 2787 адбанкетаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. Кончыць банкетаваць (у 1 знач.). 2788 адбарабаніць, -ню, -ніш, -ніць; зак. што і без дап. 1. Скончыць барабаніць. 2. перан. Без старання, невыразна выканаць, прачытаць што-н. Адбарабаніць верш. Адбарабаніць… 2789 адбаранаваць, -ную, -нуеш, -нуе; зак. Кончыць баранаваць. 2790 адбараніцца, -баранюся, -баронішся, -бароніцца; зак. Абараніцца ад нападу, засцерагчыся ад чыіх-н. непрыхільных, варожых дзеянняў. Дамець хоць крыкам памагаў яму,… 2791 адбараніць, -бараню, -бароніш, -бароніць; зак., каго-што, ад каго-чаго. Абараніць каго-н., засцерагчы ад чыіх-н. непрыхільных, варожых дзеянняў. Адбараніць ад хуліганаў.… 2792 адбараняцца, -яюся, -яешся, -яецца. Незак. да адбараніцца. 2793 адбараняць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да адбараніць. 2794 адбарсаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адбарсаць. 2795 адбарсаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Развязаць аборы ў лапцях. 2796 адбаўка, -і, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адбаўляць — адбавіць. 2797 адбаўляцца, -яецца; незак. Зал. да адбаўляць. 2798 адбаўляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да адбавіць. ◊ Хоць адбаўляй — аб чым-н., чаго ёсць занадта многа. 2799 адбегацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. Паздаравець, паправіцца на волі, на выгодзе. За лета гэта худзеча так адбегаецца па цёплым пяску, так адап'ецца смачнага… 2800 адбегаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Разм. Не мець магчымасці больш бегаць, скончыць бегаць. Ён ужо адбегаў сваё.