2821 адбітак, -тка і -тку, м. 1. -тка. Тое, што адлюстравалася на гладкай, бліскучай паверхні ў выніку пераламлення светлавога праменя; адлюстраванне. Тут ціха ля… 2822 адбіты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адбіць. 2823 адбіўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адбіваць — адбіць (у 11, 12, 13 знач.). 2824 адбіўны, -ая, -ое. 1. Якім адбіваюць што-н. Адбіўны молат. 2. Прыгатаваны шляхам адбівання, размякчэння ўдарамі. Адбіўная катлета. / у знач. наз. адбіўная,… 2825 адбіцца, адаб'юся, адаб'ешся, адаб'ецца; адаб'ёмся, адаб'яцеся; зак. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адкалоцца, адламацца. Ад кубка адбілася ручка. 2. Даючы адпор,… 2826 адбіццё, -я, н. 1. Дзеянне паводле дзеясл. адбіць (у 2 знач.). 2. Тое, што і адбітак (у 3 знач.). Энтузіязм і героіка рэвалюцыі і грамадзянскай вайны знаходзілі..… 2827 адбіць, адаб'ю, адаб'еш, адаб'е; адаб'ём, адаб'яце; зак., каго-што. 1. Ударамі адкалоць, адшчапіць, адарваць, адкрышыць (частку цэлага або што-н. прымацаванае).… 2828 адбліскаць, -ае; зак. Перастаць бліскаць. 2829 адбліскваць, -ае; незак. Даваць водбліск; адсвечваць. Вочы адблісквалі зеленаватым бляскам. □ Дождж з раўчукоў паволі пераходзіў на кроплі, а маланкі адблісквалі… 2830 адблытаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адблытаць. 2831 адблытацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Развязаць, раскруціць тое, чым што-н. заблытана. 2832 адблытаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Вызваліць, развязваючы, знімаючы вяроўку, нітку і пад. 2833 адблытвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адблытацца. 2834 адблытваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адблытаць. 2835 адбой, -ю, м. 1. Дзеянне паводле дзеясл. адбіваць — адбіць (у 2 знач.) і адбівацца — адбіцца (у 2 знач.). 2. Гукавы сігнал, які апавяшчае аб заканчэнні чаго-н.… 2836 адбойка, -і, ж. Спец. Аддзяленне кавалкаў выкапняў ці пароды ад масіву. 2837 адбойны, -ая, -ае. Які служыць для адбівання чаго-н. Адбойны малаток. 2838 адбойшчык, -а, м. Горнарабочы, які пры дапамозе адбойнага малатка аддзяляе кавалкі карысных выкапняў ад масіву. 2839 адбор, -у, м. Дзеянне паводле дзеясл. адбіраць — адабраць1 (у 5 знач.). ○ Натуральны адбор — працэс развіцця жывой прыроды, у якім захоўваюцца арганізмы найбольш… 2840 адборачны, -ая, -ае. Які створаны і служыць для адбору каго-н. Адборачная камісія. Адборачныя спартыўныя сустрэчы.