2901 адвакат, -а, М -каце, м. Юрыст, які абараняе абвінавачанага на судзе, вядзе чыю-я. справу. [Марыся:] — Хутка будзе суд, а пан Крукоўскі падкупіў адвакатаў, якія… 2902 адвакатура, -ы, ж. Тое, што і адвакацтва. У свой час.. [прамоўца] скончыў Сарбонскі універсітэт, займаўся адвакатурай. Лынькоў. 2903 адвакацкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да адваката, адвакацтва. Адвакацкая дзейнасць. Адвакацкая практыка. □ Адвакацкі кабінет быў прасторны. У ім стаяла некалькі… 2904 адвакацтва, -а, н. Дзейнасць адваката. У часе выхаду гэтых кніжак [“Дудка беларуская” і “Смык беларускі”] Францішак Багушэвіч стала жыў ужо ў Вільні, дзе займаўся… 2905 адвал, -а, м. 1. Частка плуга, акучніка, якая адразае скібу зямлі і пераварочвае яе; тое, што і паліца (у 2 знач.). Плуг падразае мяжу і адвалам павольна кладзе… 2906 адвалакацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да адвалачыся. 2. Зал. да адвалакаць. 2907 адвалакаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адвалачы. 2908 адвалачы, -валаку, -валачэш, -валачэ; -валачом, -валачаце; пр. адвалок, -валакла, -валакло; зак., каго-што. Адцягнуць, перанесці што-н. на іншае месца, убок ад… 2909 адвалачыся, -валакуся, -валачэшся, -валачэцца; -валачомся, -валачацеся, -валакуцца; зак. Разм. груб. Пераадольваючы цяжкасці пакуты, адысці. 2910 адвалены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адваліць. 2911 адваліцца, -валюся, -валішся, -валіцца; зак. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддзяліўшыся, адарваўшыся, адпасці. Са сцяны, пад акном, адваліўся карычневы абломак тынку,… 2912 адваліць, -валю, -валіш, -валіць; зак. 1. што. Адвярнуць што-н. цяжкае ад чаго-н., што было прывалена ім ці перашкаджала чаму-н. Адваліць каменную глыбу. //… 2913 адвальванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адвальваць — адваліць (у 1 знач.). 2914 адвальвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да адваліцца (у 1, 2 знач.). 2. Зал. да адвальваць. 2915 адвальваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адваліць. 2916 адвальны, -ая, -ае. Які мае адносіны да адвалу. Адвальная паверхня плуга. 2917 адваляцца, -яюся, -яешся, -яецца. Праваляўшыся пэўны час, скончыць валяцца. [Клёст:] — Я толькі з рамонту. Амаль тры месяцы адваляўся. Шашкоў. 2918 адвандраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. 1. Кончыць вандраванне. Цэлае лета адвандраваў. 2. Пакінуць ранейшае вандровішча. Атары адвандравалі ў горы. 2919 адвар, -у, м. Вадкасць з наварам таго, што ў ёй варылася. Рысавы адвар. Адвар з фруктаў. 2920 адваражыць, -ражу, -рожыш, -рожыць; зак., што. Паводле ўяўленняў забабонных людзей — варажбой зняць чары з каго-н. / у перан. ужыв. Яны [ударныя брыгады] хутка…