2861 адбудоўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да адбудавацца. 2. Зал. да адбудоўваць. 2862 адбудоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адбудаваць. 2863 адбудоўчы, -ая, -ае. Звязаны з аднаўленнем чаго-н. Адбудойчы перыяд. 2864 адбуксіраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адбуксіраваць. 2865 адбуксіравацца, -руецца; зак. Адысці адкуль-н. на буксіры (пра судна). 2866 адбуксіраваць, -рую, -руеш, -руе; зак., што. Адвесці на буксіры што-н. Адбуксіраваць баржу. 2867 адбуксіроўка, -і, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адбуксіраваць. 2868 адбухаць, -ае; зак. Разм. Скончыць бухаць; адгрукаць. Гармата адбухала. 2869 адбушаваць, -шую, -шуеш, -шуе; зак. Перастаць, скончыць бушаваць. Адышлі халады і слата, адбушавалі першыя навальніцы. Хадкевіч. 2870 адбуяць, -яе; зак. Перастаць буяць. Адбуяла ў агародах хмельная летняя зеляніна. Навуменка. 2871 адбывалаўка, -і, ж. У выразе: адбывалаўку адбываць гл. адбываць. 2872 адбыванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адбываць — адбыць (у 1 знач.). 2873 адбывацца, -аецца. Незак. да адбыцца. 2874 адбываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адбыць (у 1-3 знач.). ◊ Адбывалаўку адбываць — працаваць нехаця; без жадання, фармальна выконваць работу, абавязкі. 2875 адбыты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адбыць (у 1, 3 знач.). 2876 адбыцца, -будзецца; зак. Ажыццявіцца, прайсці; быць праведзеным. Закладка галоўнага корпуса электрастанцыі адбылася праз дзён тры. Чорны. Поруч.. паведамляецца,… 2877 адбыццё, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адбыць (у 1, 2, 3 і 5 знач.). 2878 адбыць, -буду, -будзеш, -будзе; зак. 1. што. Выканаць якую-н. павіннасць, абавязак; прабыць вызначаны тэрмін дзе-н. Цімох Будзік.. адбыў два гады арыштанцкіх… 2879 адбэрсваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адбарсаць. 2880 адбягацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адбегчыся.