2941 адвезці, -вязу, -вязеш, -вязе; -вязём, -везяце; пр. адвёз, -везла і -вязла; заг. адвязі; зак., каго-што. Везучы, вярнуць каго-, што-н.; завезці куды-н. Машына… 2942 адвейвацца, -аецца; незак. Зал. да адвейваць. 2943 адвейваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адвеяць. 2944 адвеку, прысл. З даўніх часоў; спрадвеку. [Сарока:] — Адвеку на гэтай гары лісы вядуцца, ды якія ж пушыстыя. Шарахоўскі. 2945 адвентызм, -у, м. Рэлігійнае вучэнне хрысціянскай (пратэстанцкай) секты, якое прапаведуе “другое прышэсце Хрыста” і ўстанаўленне “тысячагадовага царства божага”… 2946 адвентыст, -а, М -сце, м. Паслядоўнік адвентызму. 2947 адвентыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да адвентыст. 2948 адвернуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адвярнуць. 2949 адвес, -а, м. Груз, падвешаны на шнуры або нітцы для вызначэння вертыкальнага напрамку; грунтвага. Шнур быў без адвеса, і чалавек, яўна хочучы паскорыць работы,… 2950 адвесіць, -вешу, -весіш, -весіць; зак., што. Адкрыць што-н. завешанае; зняць або адсунуць убок тое, чым было што-н. завешана. [Жанчына] адвесіла акно, і дождж… 2951 адвеславацца, -вяслуюся, -вяслуешся, -вяслуецца; зак. Тое, што і адвеславаць. 2952 адвеславаць, -вяслую, -вяслуеш, -вяслуе; зак. Вяслуючы, аддаліцца, ад'ехаць ад чаго-н. Адвеславаць ад берага. 2953 адвесці, -вяду, -вядзеш, -вядзе; -вядзём, -ведзяце; пр. адвёў, -вяла, -вяло; заг. адвядзі; зак., каго. 1. Ведучы, суправаджаючы, даставіць у якое-н. месца. Мікола… 2954 адвечнасць, -і, ж. Выс. Існаванне з самага пачатку; спрадвечнасць; далёкае мінулае. Мне марыцца: Нібыта той дарогай З адвечнасці вярнуліся гады. Кляшторны. 2955 адвечны, -ая, -ае. Паэт. Які заўсёды існаваў; спрадвечны. Адвечная тайна. Адвечныя балоты. □ Дзе крыўда адвечная спела, Дзе сыпала гора курганы, Рукой пралетарскаю… 2956 адвешаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адвесіць. 2957 адвешвацца, -аецца; незак. Зал. да адвешваць. 2958 адвешваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адвесіць. 2959 адвеяны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адвеяць. 2960 адвеяцца, -веецца; зак. Ачысціцца ў час веяння.