3021 адвячоркавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да адвячорка. Адвячоркавая пара. 3022 адвячоркам, прысл. У хвіліны перад самым вечарам. Невядома, як доўга цягнулася б гэта гісторыя, каб аднаго разу адвячоркам не прыйшла да іх настаўніца. Колас. Выйдзі… 3023 адгаблёўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгабляваць. 3024 адгабляваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адгабляваць. 3025 адгабляваць, -люю, -люеш, -люе; зак., што. Габлюючы, зрабіць роўным, гладкім. [Старшыня:] — Не ўсё там [у хаце], праўда, паспелі адгабляваць к прыезду гаспадароў,… 3026 адгаварыцца, -гаваруся, -гаворышся, -гаворыцца; зак. Адгаворкамі адмовіцца, ухіліцца ад якой-н. прапановы. [Мікола:] — Я перш адказваўся, але .. [Васіль] так прыстаў,… 3027 адгаварыць, -гавару, -гаворыш, -гаворыць; зак., каго. Пераканаць не рабіць чаго-н., угаварыць адмовіцца ад чаго-н. Хацеў [Сомік] на суд падаваць, ды людзі адгаварылі;… 3028 адгавор, -у, м. 1. звычайна мн. (адгаворы, -аў). Угаворы, парада не рабіць чаго-н. [Міша:] — Пасылалі б мяне туды [на будоўлю], дык я ні адной хвіліны не раздумваў… 3029 адгаворванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адгаворваць — адгаварыць. 3030 адгаворвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да адгаварыцца. 2. Зал. да адгаворваць. 3031 адгаворваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгаварыць. 3032 адгаворка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Спасылка на што-н. з мэтай ухіліцца, адмовіцца ад чаго-н. — Ды вось білет у кішэні. — сказаў .. [Гвозд], засоўваючы белую,… 3033 адгадаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адгадаваць. 3034 адгадавацца, -дуецца; зак. Адкарміцца, стаць сытым, тоўстым. [Жук:] — Калі нас [салдат] так увесь час будуць харчаваць, то мы за тры гады адгадуемся, як на курорце.… 3035 адгадаваць, -дую, -дуеш, -дуе; зак., каго- што. 1. Даць магчымасць адрасці, дасягнуць значных памераў. Адгадаваць бараду. 2. Выгадаваць, адкарміць. Адгадаваць… 3036 адгаданы, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адгадаць. 3037 адгадаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разгадаць загадку; правільна вырашыць пытанне, якое патрабуе здагадкі, кемлівасці. [Пан:] — Загадаю вам [беднаму і багатаму]… 3038 адгадванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адгадваць —адгадаць. 3039 адгадвацца, -аецца; незак. 1. Угадвацца. За соснамі адгадваўся блізкі праліў, чутно было, як ліжуць гальку хвалі. Лупсякоў. 2. Зал. да адгадваць. 3040 адгадваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгадаць.