3101 адграніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., што. Зрабіць грані (у 2 знач.). 3102 адграфіць, -флю, -фіш, -фіць; -фім, -фіце; зак., што. Адлінеіць, падзяліць на графы. 3103 адграфлёны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адграфіць. 3104 адгрохаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Разм. Пабудаваць што-н. вялікае, грандыёзнае. [Беразінец:]— А вы каля станцыі які новы дом адгрохалі!.. Ці не кантору думаеце… 3105 адгружаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адгрузіць. 3106 адгружацца, -аецца; незак. Зал. да адгружаць. 3107 адгружаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгрузіць. 3108 адгрузіць, -гружу, -грузіш, -грузіць; зак., што. Пагрузіўшы, падрыхтаваць да адпраўкі. У гэтым месяцы завод павінен адгрузіць Індыі тры плоскашліфавальныя станкі.… 3109 адгрузка, -і, ДМ -зцы; Р мн. -зак; ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адгружаць — адгрузіць. 3110 адгрукатаць, -качу, -кочаш, -коча; зак. Разм. Перастаць грукатаць. Калі адгрукочуць трамваі і самазвалы, Пагаснуць у інтэрнатах запозненыя агні, Па Мінску задумліва… 3111 адгрукацець, -качу, -каціш, -каціць; зак. Разм. Тое, што і адгрукатаць. 3112 адгрукаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Разм. 1. Перастаць грукаць. Пройдзе час, адгрукаюць гарматы, Змоўкнуць стрэлы, Знікнуць хмары дыму. Броўка. 2. перан.; што. Пабудаваць,… 3113 адгрызаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгрызці. 3114 адгрызены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адгрызці. 3115 адгрызці, -грызу, -грызеш, -грызе; -грызём, -грызяце; зак., што. Грызучы, аддзяліць, ад'есці. Бярэ .. [хлопец] гэту цыгарышчу і ажно сапе. Шмаргануў носам Надгрыз… 3116 адгрымець, -міць; зак. 1. Перастаць грымець (пра гром). Адгрымела ноччу навальніца, Птушак пазванчэлі галасы, І пяюць на сто ладоў сініцы — Пэўна, упіліся ад расы.… 3117 адгрэбены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адгрэбці. 3118 адгрэбці, -грабу, -грабеш, -грабе; -грабём, -грабяце; зак., што. Грабучы, адсунуць убок. Мікіта адгроб ад варот гной, прычыніў вароты і пайшоў да стога. Галавач.… 3119 адгукацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адгукнуцца. 3120 адгукаць, -аю, -аеш, -ае; зак. 1. Скончыць гукаць. Адгукала труба, адмычалі каровы, ў полі пуста — ні голасу, ні аганька. Дудар. 2. каго-што.; перан. Гукаючы,…