3181 аддраіць, -драю, -драіш, -драіць; зак., што. Спец. Адчыніць што-н. герметычна зачыненае пры дапамозе задрайкі. Аддраіць люк. 3182 аддрукаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аддрукаваць. 3183 аддрукаваць, -кую, -куеш, -куе; зак., што. 1. Тое, што і надрукаваць. 2. Разм. Старанна выпісаць (літары, лічбы). 3184 аддрыжаць, -жу, -жыш, -жыць; -жым, -жыце; зак. Скончыць, перастаць дрыжаць. Ні болю вострага, ні жалю, І струны сэрца аддрыжалі. Колас. 3185 аддубасіць, -башу, -басіш, -басіць; зак., каго. Разм. Бязлітасна пабіць (кулакамі, палкай). Язэпу не хацелася ісці да дзеда. Баяўся, што дзед расстаўляе яму пастку:… 3186 аддуха, -і, ДМ -дусе, ж. Разм. 1. Кароткі перапынак для адпачынку. Два дні ішоў дождж — сцябаў зямлю без аддухі, без літасці. Пташнікаў. 2. Тое, што і аддушына… 3187 аддушына, -ы, ж. 1. Адтуліна для выхаду паветра, дыму, пары. Замест акон ледзь свяціліся надземныя аддушыны. Баранавых. 2. перан. Тое, што дае выхад якім-н.… 3188 аддымець, -міць; зак. Скончыць, перастаць дымець. 3189 аддымны, -ая, -ае. Такі, які можна зняць, аддзяліць. Аддымныя дзверцы. 3190 аддыха, -і, ж. Тое, што і аддуха. Машэка плыў, марнеў з нягоды, Аддыху рэдка меў калі. Купала. 3191 аддыхацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Перайсці да спакойнага роўнага дыхання (пасля бегу, рэзкіх рухаў і пад..); перавесці дух. [Маці] трымае хустку ў руцэ, прыціснула… 3192 аддыхаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аддыхнуць. 3193 аддыхвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да аддыхацца. 3194 аддыхнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак. Аднавіць сілы, перамяніўшы або зусім спыніўшы дзейнасць, работу, занятак і пад.; адпачыць. [Мікалай Патапавіч:] — А… 3195 аддышка, -і, ДМ -шцы, ж. Разм. Кароткі перапынак для адпачынку. А я бягу без аддышкі, З галля абтрасаючы зоркі, З ялін залацістыя шышкі Кідае пад ногі вавёрка...… 3196 ад'езд, -у, М -дзе, м. Дзеянне паводле дзеясл. ад'язджаць—ад'ехаць (у 1, 2 знач.). 3197 ад'ездзіцца, -езджуся, -ездзішся, -ездзіцца; зак. Разм. Тое, што і ад'ездзіць (у 2 знач.). 3198 ад'ездзіць, -езджу, -ездзіш, -ездзіць; зак. 1. Праездзіць некаторы час. Ад'ездзіць пяць гадзін на кані. 2. Перастаць ездзіць; страціць магчымасць ездзіць. Машына… 3199 ад'ектываваны, -ая, -ае. Які перайшоў у прыметнік. Ад'ектываваныя дзеепрыметнікі. 3200 ад'ектывацыя, -і, ж. Пераход іншых часцін мовы ў прыметнікі.