3261 адзеты, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад адзець. 2. у знач. прым. У адзенні. [Рыгор] ляжаў адзеты на непасланай пасцелі. Гартны. 3. у знач. прым. Забяспечаны… 3262 адзецца, адзенуся, адзенешся, адзенецца; зак. 1. Надзець на сябе вопратку. [Лабановіч] кінуў скрыпку на стол.. і, момант падумаўшы, адзеўся, узяў палку і пайшоў.… 3263 адзець, адзену, адзенеш, адзене; зак., каго-што. 1. Надзець на каго-н. адзенне. Маці адзела Славу, вынесла на двор, пасадзіла пры асвечанай сонцам сцяне. Чорны.… 3264 адзёр, адру, м. Заразная, пераважна дзіцячая, хвароба, якая суправаджаецца высыпкай, запаленнем дыхальных шляхоў і гарачкай. Галена мела моцнае здароўе. Перахварэўшы… 3265 адзёрны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да адру. Адзёрнае захворванне. // Выкліканы адром. Адзёрная высыпка. 3266 адзімаваць, -мую, -муеш, -муе; зак. Правесці дзе-н. зіму. 3267 адзімак, -мку, м. Веснавы замаразак. А ўжо нават сам дрыготкі адзімак Вяшчуе звонка: — Ідзе вясна! Кірэенка. 3268 адзін, аднаго, м.; адна, адной (аднае), ж.; адно, аднаго, н.; адны, -ых; ліч. кольк. 1. Лік. Адзін плюс два. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 1. Адзін… 3269 адзіна1, Прысл, да адзіны (у значэнні ўзмацняльна-абмежавальнага слова: “толькі”, “адно”, “выключна”). Адзіна магчымы спосаб. Адзіна правільны шлях. 3270 адзінабожжа, -а, н. Рэлігія, якая прызнае творцам сусвету аднаго бога; монатэізм; проціл. мнагабожжа. 3271 адзінаборнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Змагацца адзін на адзін з кім-, чым-н. або аднаму з некалькімі. 3272 адзінаборства, -а, н. Барацьба адзін на адзін паміж двума праціўнікамі; паядынак. Даўней гэта выглядала так. Сустракаліся два варожыя станы. Асілкі скрыжоўвалі зброю,… 3273 адзінаверац, -рца, м. Чалавек аднаго з кім-н. веравызнання. 3274 адзінаверка, -і, ж. Жан. да адзінаверац. 3275 адзінаверства, -а, н. Вызнанне адной з кім-н. веры; агульнасць рэлігіі. 3276 адзінакі, -ая, -ае. Разм. Такі самы, аднолькавы. Звычайная, простая з'ява, Закон адзінакі для ўсіх. Колас. 3277 адзінакроўны, -ая, -ае. Які паходзіць ад аднаго бацькі, але ад розных маці (пра дзяцей). // Які звязаны агульнасцю паходжання (аб братэрскіх народах, дзяржавах).… 3278 адзінаначалле, -я, н. Сістэма кіравання, пры якой усё кіраўніцтва сканцэнтравана ў руках адной асобы. Адзінаначалле ў гаспадарцы. 3279 адзінаначальнік, -а, м. Асоба, якая мае права адзінаначалля. 3280 адзінарны, -ая, -ае. Які складаецца з адной часткі, не падвойны. Адзінарнае акно. Адзінарная пража.