3201 ад'енчыць, -чу, -чыш, -чыць; зак. Скончыць, перастаць енчыць. / у перан. ужыв. Даўно адзванілі ў царкве — адпраўлялася праваслаўная імша. Ад'енчылі таксама і касцельныя… 3202 ад'есці, ад'ем, ад'ясі, ад'есць; ад'ядзім, ад'ясце, ад'ядуць; зак., што. 1. З'есці частку чаго-н.; адкусіць, адгрызці. Кошка ад'ела хвост у рыбы. 2. і без дап.… 3203 ад'есціся, ад'емся, ад'ясіся, ед'есца; ад'ядзімся, ад'ясцеся, ад'ядуцца; зак., на чым. Разм. Паправіцца, пасыцець на добрых харчах (звычайна пасля недаядання);… 3204 ад'ехацца, -едуся, -едзешся, -едзецца; зак. Разм. Тое, што і ад'ехаць (у 1 знач.). 3205 ад'ехаць, -еду, -едзеш, -едзе; зак. 1. Едучы, аддаліцца на нейкую адлегласць. Ад'ехаць на некалькі крокаў. Ад'ехаць хат за дзесяць. Ад'ехаць ад сяла кіламетраў… 3206 аджаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аджаваць. 3207 аджаваць, -жую, -жуеш, -жуе; -жуём, -жуяце; зак., што. Жуючы, аддзяліць. // перан., безас. Аддзяліць, пашкодзіўшы, пакалечыўшы чым-н. [Марыля] была з ганьбай:… 3208 аджагнацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Уст. Ва ўяўленні рэлігійных людзей — жагнаючыся, адхіліць ад сябе якую-н. бяду, непрыемнасць, адагнаць нячыстую сілу; адхрысціцца.… 3209 аджарац гл. аджарцы. 3210 аджарка гл. аджарцы. 3211 аджарскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да аджарцаў, Аджарыі. 3212 аджартавацца, -туюся, -туешся, туецца; зак. Адказаць на сур'ёзнае пытанне, патрабаванне жартам. Але тут я аджартаваўся, і калі машына пакаціла далей — забыў пра гэта… 3213 аджартоўвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да аджартавацца. 3214 аджарцы, -аў; адз. аджарац, -рца, м.; аджарка, -і, ДМ -рцы; мн. аджаркі, -рак; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Аджарскай АССР. 3215 аджаты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аджаць (у 1 знач.). 3216 аджацца, адажнуся, адажнешся, адажнецца; зак. 1. Скончыць жніво. 2. Жнучы, аддаліцца ад каго-, чаго-н. Ціток з Параскай аджаліся крокаў на дваццаць уперад,… 3217 аджаць, адажну, адажнеш, адажне; зак., што. 1. Зжаць невялікую частку поля (ад краю). Аджаць жыта ад дарогі. 2. Разлічыцца, адрабіўшы жнівом. [Самоцька:] —… 3218 аджлукціцца, -кціцца; зак. Апрацавацца, адмыцца ў жлукце. 3219 аджлукціць, -кчу, -кціш, -кціць; зак., што. Разм. 1. Апрацаваць, адмыць жлукчаннем. Аджлукціць бялізну. 2. Прагна адпіць з якой-н. пасудзіны. 3220 аджлукчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аджлукціць.