3081 адгінаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адагнуць. 3082 адглынуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак., што і чаго. Адпіць глыток чаго-н. 3083 адглянцаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адглянцаваць. 3084 адглянцавацца, -глянцуюся, -глянцуешся, -глянцуецца; зак. Набыць глянец, стаць выглянцаваным, адпаліраваным. Яна [дарога] так адглянцавалася аўтамабільнымі шынамі,… 3085 адглянцаваць, -цую, -цуеш, -цуе; зак., што. Навесці глянец, бляск на што-н. 3086 адгніваць, -ае. Незак. да адгнісці, адгніць. 3087 адгнісці, -гніе; зак. Згніўшы, адваліцца, адпасці. Дзядзька Цімох плот загарадзіў яшчэ да мяне з новага частаколу, а гэты — каторы збуцвеў, у каторага канцы адгнілі… 3088 адгніць, -гніе; зак. Тое, што і адгнісці. 3089 адгода, -ы, ДМ -дзе, ж. Разм. Аддзяка, адплата дагаджаннем за дагаджэнне каму-н. [Бабуля:] — Аз норкі выбегла Мышка, узбегла на лаўку, на плячо Марыльцы і шэпча… 3090 адгоджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгадзіць. 3091 адгон, -у, м. 1. Дзеянне паводле дзеясл. адганяць — адагнаць (у 1, 2, 4 знач.). 2. Малако, з якога сепаратарам аддзелена, адагнана смятанка. З дзесяці машын… 3092 адгонка, -і, ДМ -нцы, ж. Спец. Дзеянне паводле дзеясл. адганяць—адагнаць (у 4 знач.). 3093 адгонны, -ая, -ае. Звязаны з адгонам жывёлы, з утрыманнем жывёлы на адгоне. Адгонная авечкагадоўля. □ То былі яшчэ знаёмыя мясціны: летам паромам Ласка з сяброўкамі… 3094 адгор'е, -я, н. Адгалінаванне асноўнага горнага ланцуга. Адгор'і Карпат. □ Выступы скал свяціліся на сонцы, адгор'і танулі ў густым непраглядным змроку ценяў.… 3095 адгорнуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адгарнуць. 3096 адгортаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгарнуць. 3097 адгортвацца, -аецца; незак. 1. Незак. да адгарнуцца. 2. Зал. да адгортваць. 3098 адгортваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгарнуць. 3099 адграбацца, -аецца; незак. Зал. да адграбаць. 3100 адграбаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгрэбці.