3041 адгадзіць, -гаджу, -годзіш, -годзіць; зак. Разм. Робячы што-н. добрае, аддзякаваць за паслугу. І сабака за дабро ўмее адгадзіць. Прыказка. 3042 адгадка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. Адказ на загадку; рашэнне, якое раскрывае якую-н. тайну. Як сагрэўся [Ігнат], пачаў здагадвацца, куды яго вязуць, і спалохаўся… 3043 адгадоўвацца, -аецца; незак. Зал. да адгадоўваць. 3044 адгадоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгадаваць. 3045 адгадчык, -а, м. Разм. Той, хто ўмее адгадваць, адгадвае што-н. 3046 адгадчыца, -ы, ж. Разм. Жан. да адгадчык. 3047 адгакаць, -аю, -аеш, -ае. Разм. 1. Адслужыць, адпрацаваць доўгі час на якой-н. цяжкай рабоце. Бацька мой у імперыялістычную шэсць гадоў у палоне адгакаў і жывы… 3048 адгаласіць, -лашу, -лосіш, -лосіць; зак. Праплакаць, галосячы, пэўны час. [Параска] ужо слаба помніць, як забіралі ў [панскі] двор Язэпку, затое па Васільку адгаласіла… 3049 адгалёкаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Разм. Перастаць галёкаць. Адгалёкаў і супакоіўся. 3050 адгалінаванне, -я, н. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адгалінаваць, адгалінавацца. 2. Бакавы адростак, галіна. Жывіць сасну толькі адзіны корань, што распусціў свае… 3051 адгалінаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адгалінаваць. 3052 адгалінавацца, -нуецца; зак. Утварыць адгалінаванне. 3053 адгалінаваць, -ную, -нуеш, -нуе; зак., што. Зрабіць адгалінаванне чаго-н. 3054 адгаліненне, -я, н. Тое, што і адгалінаванне. 3055 адгаліноўвацца, -аецца; незак. 1. Незак. да адгалінавацца. 2. Зал. да адгаліноўваць. 3056 адгаліноўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адгалінаваць. 3057 адгалос, -у, м. Тое, што і адгалосак. Часта і цяпер у цішы ночы звонкім адгалосам разлягаюцца па балоце гукі гармоніка. Чарот. Спі, змагар! Над магілаю цеснаю… 3058 адгалосак, -ску, м. 1. Рэха, водгулле. Ад песень ад гулкіх плывуць адгалоскі Па шумных дубровах і нівах. Купала. // чаго. Аслаблены адлегласцю гук чаго-н. Неба… 3059 адгалоссе, -я, н., зб. Тое, што і адгалосак. Толькі рэха далятала, Звонкай песні адгалоссе. Гілевіч. Сціхла трывожнае адгалоссе стрэлаў, і зноў рэха насіла над… 3060 адгаманіць, -маню, -моніш, -мовіць; зак. Закончыць, перастаць гаманіць. Адгамоняць, бывала, школьнікі — пачынаюць сходзіцца дзядзькі-грамадаўцы і яшчэ неграмадаўцы.…