2961 адвеяць, -вею, -вееш, -вее; зак., што. Выдаліць веяннем са збожжа мякіну і інш. 2962 адвёртка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Інструмент для закручвання і выкручвання шрубаў. Падыдзе, перакінецца з .. [трактарыстам] двума словамі, і бачыш: у Сцёпкі… 2963 адвіванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адвіваць — адвіць. 2964 адвівацца, -аецца; незак. Зал. да адвіваць. 2965 адвіваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адвіць. 2966 адвільванне, -я, н. Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адвільваць. 2967 адвільваць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Ухіляцца, адмаўляцца ад чаго-н. з дапамогай хітрыкаў. [Стражнік:] — Прызнавайся, Раман, нечага адвільваць. Што ты чуў? Колас.… 2968 адвільнуць, -ну, -неш, -не. Зак. да адвільваць. 2969 адвінацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адвінуцца. 2970 адвінуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нёмся, -няцеся; зак. Ненадоўга адлучыцца, адысці куды-н. Антось да воза адвінуўся І зараз з торбаю вярнуўся. Колас. // Адарвацца… 2971 адвінціць, -вінчу, -вінціш, -вінціць; зак., што. Аддзяліць, зняць што-н., круцячы па вінтавой нарэзцы. Адвінціць гайку. □ Ігнат Пятровіч .. адвінціў нейкія вінцікі,… 2972 адвінчвацца, -аецца; незак. Зал. да адвінчваць. 2973 адвінчваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адвінціць. 2974 адвісаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адвіснуць. 2975 адвіслы, -ая, -ае. Які адвіс, апусціўся, адцягнуўся ўніз; абвіслы. Апоўдні.. [Наталя] села на адвіслую ралу стагодняга дуба, абняла рукою галіну, прыперлася плячыма… 2976 адвіснуць, -не; пр. адвіс, -ла; зак. Адцягнуцца, апусціцца ўніз; звіснуць. У Стафанавіча адвісла губа, і ён ледзьве выгаварыў: — То ратуйце хлопца, лячыце яго!… 2977 адвітальны, -ая, -ае. Звязаны з адвітаннем; выкліканы адвітаннем, расставаннем; развітальны. Адвітальныя поціскі рук. Адвітальная песня. 2978 адвітанне, -я, н. Абмен адвітальнымі словамі, поціскам рук і пад. пры расставанні; апошняя сустрэча перад разлукай; развітанне. І застаўшыся адна, .. [Галена] адразу… 2979 адвітацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Абмяняцца адвітальнымі словамі, поціскам рук і пад. пры расставанні, пры разлуцы; развітацца. Пакуль Алесь увязваў воз, Патапчык… 2980 адвітвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адвітацца.