2881 адбягаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адбегчы. 2882 адбяліцца, -беліцца; зак. Стаць белым, выбеліцца ў выніку спецыяльнай апрацоўкі. 2883 адбяліць, адбялю, адбеліш, адбеліць; зак., што. 1. Зрабіць белым, выбеліць пры дапамозе спецыяльнай апрацоўкі. Адбяліць палатно. 2. Разм. Кончыць бяліць. 2884 адвага, -і, ДМ -вазе, ж. Смеласць, рашучасць, бясстрашнасць. Хваліць за адвагу. Набрацца адвагі. Не хапае адвагі. □ Для Алёнкі была вялікая спакуса прачытаць… 2885 адваджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адвадзіць. 2886 адваджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адвадзіць. 2887 адвадзіць, -ваджу, -вадзіш, -вадзіць; зак., каго. Прымусіць перастаць што-н. рабіць, адвыкнуць ад чаго-н. Значыць, гэты чалавек шкодны і небяспечны. Трэба назаўсёды… 2888 адвадзянець, -нее; зак. Стаць вадзяністым. 2889 адваёўвацца, -аецца; незак. Зал. да адваёўваць. 2890 адваёўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адваяваць. 2891 адважаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адважыць. 2892 адважванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адважваць—адважыць. 2893 адважвацца1, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адважыцца. 2894 адважвацца2, -аецца; незак. Зал. да адважваць. 2895 адважваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адважыць. 2896 адважнасць, -і, ж. Уласцівасць адважнага. 2897 адважны, -ая, -ае. Які не баіцца небяспекі; смелы, рашучы, бясстрашны. Адважны чалавек. Адважны мараплавец. Адважныя сыны Радзімы. □ Адважныя людзі Савецкай краіны… 2898 адважыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; зак. Асмеліцца зрабіць, сказаць што-н., выявіць рашучасць, адвагу. Прайсціся трэці раз Сцёпка не адважыўся: лёгка магло стацца… 2899 адважыць, -жу, -жыш, -жыць; зак., што і чаго. Аддзяліўшы, узважыць частку чаго-я. Адважыць кілаграм цукру. 2900 адвазіць, -важу, -возіш, -возіць; зак. Скончыць вазіць. // Знасіцца, з'ездзіцца, стаць непрыгодным.