2501 агледзіны, -дзін; адз. няма. 1. Агляд каго-, чаго-н. з мэтай знаёмства. Агледзіны пінкавіцкіх мясцін мы, вядома, пачалі з будынка былой школы, у якой больш чым… 2502 аглоблі, аглабель, Д аглоблям; адз. аглобля, -і, ж. Пара жардзін, прымацаваных канцамі да пярэдняй восі воза, у якія запрагаюць каня. ◊ (Быць) у аглоблях — выконваць… 2503 аглухлы, -ая, -ае. Які стаў глухім. Аглухлы чалавек. 2504 аглухнуць, -ну, -неш, -не; пр. аглух, -ла; зак. 1. Страціць пачуццё слыху; стаць глухім, — Ты што?! — грымнуў гаспадар кулаком па стале. — Аглухла?.. Бажко. Такі… 2505 аглушальны, -ая, -ае. Здольны аглушыць, вельмі моцны, гучны. Пярэдні паравоз узняўся і павіс у вогненным смерчы — шалёна круціліся на месцы калёсы. Усё гэта цягнулася… 2506 аглушаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аглушыць. 2507 аглушаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аглушыць. 2508 аглушваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аглушыць. 2509 аглушыцца, аглушыцца; зак. Напоўніцца аглушальнымі гукамі (пра паветра, прастору). Праз хвілін дзесяць бор аглушыўся грымотным выбухам. Якімовіч. 2510 аглушыць, аглушу, аглушыш, аглушыць; зак., каго-што. 1. Моцным гукам, шумам часова пазбавіць здольнасці чуць. Асляпіў горад сваім святлом, аглушыў грукатам, здзівіў… 2511 аглушэнне, -я, н. 1. Дзеянне паводле дзеясл. аглушаць — аглушыць (у 1 знач.). 2. Спец. Страта звонкім гукам звонкасці і пераход яго ў адпаведны глухі. 2512 аглюцінатыўны, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да аглюцінацыі (у 1 знач.). Аглюцінатыўная здольнасць крывяной сывараткі. 2. Які характарызуецца аглюцінацыяй (у 2 знач.).… 2513 аглюцінацыя, -і, ж. Спец. 1. Склейванне ў камячкі бактэрый, чырвоных крывяных цельцаў і інш. мікраарганізмаў пры ўздзеянні на іх імуннай сывараткі. 2. З'ява, уласцівая… 2514 агляд, -у, М -дзе, м. 1. Дзеянне паводле дзеясл. агледзець (у 1 знач.). 2. Абследаванне якога-н. аб'екта для выяўлення або праверкі яго стану. Тэхнічны агляд.… 2515 аглядавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да агляду (у 2 знач.). 2516 аглядальнік, -а, м. Аўтар газетнага, часопіснага і інш. агляду навін за пэўны час. Спартыўны аглядальнік. Міжнародны аглядальнік. 2517 агляданне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. аглядаць — агледзець (у 1 знач.). 2518 аглядацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да аглянуцца (у 1 знач.). 2. Зал. да аглядаць. 2519 аглядаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агледзець. 2520 аглядвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да аглянуцца. Ішла.. [жанчына] чамусьці крадком і ўвесь час аглядвалася. Якімовіч. 2. Зал. да аглядваць.