2421 агаляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да агаліць. 2422 аганёк, -нька, м. Пакаёвая травяністая расліна, якая найчасцей цвіце ярка-чырвонымі кветкамі. Гэта прасторная святліца з мноствам фікусаў, аганькоў, руж, пальмаў,… 2423 аганізаваць, -зую, -зуеш, -зуе; незак. Быць у стане агоніі; канаць. 2424 аганяць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да абагнаць (у 2 знач.). 2425 агараджальны, -ая, -ае. Прызначаны для абгароджвання, засцярогі чаго-н. Агараджальная дамба. Агараджальныя збудаванні. 2426 агарадзіцца, -раджуся, -родзішся, -родзіцца; зак. Тое, што і абгарадзіцца. 2427 агарадзіць, -раджу, -родзіш, -родзіць; зак. 1. Тое, што і абгарадзіць. 2. перан. Засцерагчы, абараніць, ахаваць ад каго-, чаго-н. Агарадзіць чалавецтва ад вайны.… 2428 агарак, -рка, м. Астатак недагарэлай свечкі, электрода, цыгаркі і пад. Васковы агарак. □ Рыгор моўчкі прайшоў да сябе і, засвяціўшы агарак свечкі, зноў хапіўся… 2429 агаркавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да агарка. Агаркавы воск. 2430 агарнуцца, агарнуся, агорнешся, агорнецца; зак. 1. Ахінуць сябе чым-н.; загарнуцца. Агарнуцца хусткай. 2. Заслацца, аблажыцца з усіх бакоў. Лес агарнуўся цемрай.… 2431 агарнуць, агарну, агорнеш, агорне; зак., каго-што. 1. Укрыць з усіх бакоў, абкруціць. Іван, нічога не кажучы, агарнуў адзежынай худыя, вострыя плечы [Джуліі].… 2432 агарод, -а і -у, м. 1. -а. Участак зямлі засаджаны агароднінай. Мінулі хлеў, між густых зарас[нікаў] кіяшніку і маку, што буяў на агародзе, выбраліся на прыгуменне.… 2433 агароджа, -ы, ж. Плот, тын, сцяна і пад. вакол чаго-н. Старыя ліпы і бярозы.., нібы верныя вартаўнікі, стаялі наўкола жалезнай агароджы. Чарот. Перад вокнамі,… 2434 агароджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад агарадзіць. 2435 агароджванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. агароджваць — агарадзіць. 2436 агароджвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да агарадзіцца. 2437 агароджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агарадзіць. 2438 агародка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. Від лёгкай агароджы (звычайна каля дома). [Мартын:] — Дом.. [сыну] новы пабудаваў, ды не абы-які — з балкончыкам, з фігурнай… 2439 агароднік, -а, м. Той, хто займаецца агародніцтвам. Марына бабку падмяняе І рэжа скібіны-брускі Ды градку гладзіць і раўняе, Як агароднік запраўскі. Колас. 2440 агародніна, -ы, ж., зб. Карані, клубні, зяленіва агародных раслін. [Лабановіч:] — Кожнай агародніне свой час. Свой час ягадзе і свой баравіку... Колас.