2461 агеньчык, -а і -у, м. 1. -у. Памянш.-ласк. да агонь (у 1 знач.). Каля зямлянкі тут прыветна Гарэў агеньчык чуць прыкметна. Колас. Задрыжалі рукі, і сэрца ўсхадзілася… 2462 агібацца, -аецца. 1. Незак. да абагнуцца. 2. Зал. да агібаць. 2463 агібаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абагнуць. Алесь хадзіў каля крынічкі, Што з лесу тут жа выцякала І дужкай хату агібала. Колас. 2464 агіда, -ы, ДМ -дзе, ж. 1. Вельмі непрыемнае пачуццё, якое выклікаецца кім-, чым-н. [Юлька] адразу заўважыла, што.. [Андрыян] вельмі п'яны, і скаланулася ад… 2465 агідлівасць, -і, ж. Уласцівасць агідлівага. 2466 агідлівы, -ая, -ае. Які выказвае агіду, поўны агіды да каго-, чаго-н. Лясніцкі.. уздрыгнуў ад раптоўнага прыліву гневу і агідлівай пагарды да гэтага чалавека [Гаруна],… 2467 агіднасць, -і, ж. Уласцівасць агіднага. 2468 агіднік, -а, м. Лаянк. Нягоднік, паганец, брыдота. [Ліндэ:] — Даволі глядзець, як звер, на свайго гаспадара... На свайго карміцеля... Чуеш, агіднік? Бядуля. 2469 агідніца, -ы, ж. Жан. да агіднік. 2470 агідны, -ая, -ае. 1. Які выклікае агіду (у 1 знач.). Агідны пах. Агідная лаянка. □ Нечым страшным і пачварным аддало ў першы момант ад.. [нямецкай вінтоўкі],… 2471 агінацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Ухіляцца ад непасрэднага ўдзелу ў працы; туляцца, гультаяваць. Усе працуюць старанна, ніхто не агінаецца. Чарнышэвіч. —… 2472 агінаць, -аю, -аеш, -ае. Тое, што і абгінаць. 2473 агіт... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае слову агітацыйны, напрыклад: агітбрыгада, агітпункт. 2474 агітаваць, -тую, -туеш, -туе; незак. 1. Займацца агітацыяй (у 1 знач.). Трэба мець на ўвазе, што ў гэтай выбарчай кампаніі кожнаму агітатару прыйдзецца агітаваць… 2475 агітатар, -а, м. 1. Той, хто вядзе агітацыю (у 1 знач.). Палітычны, камсамольскі, прафесійны агітатар. 2. Тое, пры дапамозе чаго вядзецца агітацыя. Газета —… 2476 агітатарскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агітатара. 2477 агітацыйны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агітацыі (у 1 знач.). Агітацыйны калектыў. Агітацыйны плакат. Агітацыйная работа. Агітацыйная літаратура. 2478 агітацыя, -і, ж. 1. Вусная або праз друк дзейнасць, якая мае сваёй мэтай палітычнае ўздзеянне на свядомасць і настрой мас, распаўсюджванне сярод іх пэўных ідэй… 2479 агітбрыгада, -ы, ДМ. -дзе, ж. Агітацыйная брыгада, якая вядзе агітацыйна-масавую прапаганду. Часта перад механізатарамі выступае агітбрыгада раённага дома культуры.… 2480 агітка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Разм. Твор літаратуры, жывапісу і пад., які ставіць толькі агітацыйныя мэты і не ўлічвае мастацкага боку. Палітычная агітка.…