2181 абяззброены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абяззброіць. 2182 абяззброіць, -зброю, -зброіш, -зброіць; зак., каго-што. 1. Адабраць зброю, зрабіць бяззбройным. Арыштаваныя зрабілі смелы налёт на канвой, абяззброілі яго. Лынькоў.… 2183 абяззбройванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абяззбройваць — абяззброіць. 2184 абяззбройвацца, -аецца; незак. Зал. да абяззбройваць. 2185 абяззбройваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абяззброіць. 2186 абяззубець, -бею, -бееш, -бее; зак. Разм. Застацца без зубоў, стаць бяззубым. 2187 абязлесенне, -я, н. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абязлесіць. 2. Стан паводле знач. дзеясл. абязлесець. 2188 абязлесены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абязлесіць. 2189 абязлесець, -ее; зак. Страціць лясы, стаць бязлесным. 2190 абязлесіцца, -лесіцца; зак. Тое, што і абязлесець. 2191 абязлесіць, -лешу, -лесіш, -лесіць; зак., што. Пазбавіць лясоў, зрабіць бязлесным. Абязлесіць край. 2192 абязлічанасць, -і, ж. Уласцівасць абязлічанага. 2193 абязлічаны, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад абязлічыць. 2. у знач. прым. За які ніхто асабіста не адказвае. Абязлічанае абсталяванне. 2194 абязлічвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да абязлічыцца. 2195 абязлічваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абязлічыць. 2196 абязлічка, -і, ДМ -чцы, ж. Сістэма арганізацыі працы, пры якой адсутнічае асабістая адказнасць за даручаную работу, за прылады вытворчасці. // Тое, што робіць… 2197 абязлічыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак. Стаць абязлічаным. 2198 абязлічыць, -чу, -чыш, -чыць; зак., каго- што. Паставіць у такія ўмовы, пры якіх ніхто асабіста не адказвае за справу. 2199 абязлюдзелы, -ая, -ае. Які стаў бязлюдным, пустэльным. Абязлюдзелы інтэрнат. □ Вецер халодны скуголіць Над абязлюдзелым полем. Глебка. 2200 абязлюдзенне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. абязлюдзець.