2101 абысці, абыду, абыдзеш, абыдзе; пр. абышоў, -шла, шло; заг. абыдзі; зак., каго-што. 1. Рухаючыся па крузе, прайсці вакол каго-, чаго-н. Стаў клікаць Дубяга… 2102 абысціся, абыдуся, абыдзешся, абыдзецца; пр. абышоўся, -шлася, -шлося; заг. абыдзіся; зак. 1. Задаволіцца тым, што ёсць; знайсці выйсце са становішча, абмяжоўваючыся… 2103 абыход, -у, М -дзе, м. 1. Тое, што і абход (у 1, 2 знач.). 2. Тое, што і абыходак (у 1, 3 знач.). “Спатканне” — адзін сярод тых вершаў Танка, якія, вырасшы… 2104 абыходак, -дку, м. 1. Патрэбы штодзённага жыцця. Жанкі і дзяўчаты збіраюць летам ягады і грыбы і гэтым трохі падзарабляюць на дамашні абыходак. Колас. [Федзя:]… 2105 абыходжанне, -я, н. 1. Выяўленне сваіх адносін, манера паводзін у дачыненні да каго-н. Гэта быў дробны хлапчына, заўсёды вясёлы і просты ў абыходжанні. Брыль. Кабановіч… 2106 абыходзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; незак. 1. Незак. да абысціся. 2. Зал. да абыходзіць (у 1 знач.). 2107 абыходзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак. 1. Незак. да абысці. 2. перан.; каго-што і без дап. Разм. Кранаць пачуцці, турбаваць, хваляваць. Пажары, страляніна па… 2108 абыходлівасць, -і, ж. Уласцівасць абыходлівага. 2109 абыходлівы, -ая, -ае. Ветлівы, далікатны ў абыходжанні. Калі ўжо гаварыць аб ёй, дык усюды, дзе ні пабывала Марына, яна была самай абыходлівай і ласкавай сярод медсясцёр.… 2110 абы-хто, абы-каго, займ. няпэўны. 1. Хто-н., любы, хто папала, кожны. Быць блазнам, весяліць абы-каго, Якая невясёлая задача! Лойка. 2. (з адмоўем). Пра асобу,… 2111 абычай, -ю, м. Тое, што і звычай. Пераважна ў прыказках і прымаўках: Што край — то абычай. Кожны край мае свой абычай. Не пазычай: пазычай — злы абычай. 2112 абы-чый, абы-чыйго, займ. няпэўны. Чый-н., чый папала. 2113 абы-што, абы-чаго. 1. займ. няпэўны. Што-н., што папала. 2. у знач. наз. Разм. неадабр. Непатрэбшчына, абсурд, глупства. — Пакінь гаварыць абы-што! — Пятро… 2114 абы-як, прысл. Як папала, неахайна; нядбала. Калі дадаць да гэтага хату, абы-як складзеную з камення.., без даху, — дык гэта і будзе ўся гаспадарка Асана. Маўр.… 2115 абыякавасць, -і, ж. Адсутнасць цікавасці да каго-, чаго-н. Нават у найбольш слабых творах Чорнага няма іменна аднаго — абыякавасці да жыцця. Адамовіч. Не задавальняюць… 2116 абыякавы, -ая, -ае. 1. Які не выяўляе ніякай цікавасці да каго-, чаго-н. [Люба] глядзела ў вочы гэтаму чалавеку, абыякаваму да яе, і нават каб ён пачаў яе абсмейваць,… 2117 абы-які, -ая, -ое, займ. няпэўны. 1. Які-небудзь, які-папала. Абы-якая замінка ці маленькая няўпраўка,.. [Уладзімір Аляксеевіч] ужо там [на полі]. Пальчэўскі.… 2118 абэлтух, -а, м. Абл. лаянк. Неразумны, някемлівы чалавек. [Кандрат:] — А як гэта можна, каб такое дзіцё ішло на вайну?.. Вось яно па віне такіх абэлтухаў, як… 2119 абэрак, -рка, м. Польскі народны танец, які выконваецца ў хуткім тэмпе. У польцы і абэрку.. [Ян Янавіч] таптаўся адзін, як вучоны мядзведзь. Брыль. [Польск.… 2120 абюракраціцца, -крачуся, -крацішся, -краціцца; зак. Стаць бюракратам, бюракратычным.