281 абвейваць, -ае; незак. Тое, што і абвяваць. Лагодны вецер абвейваў твар. Самуйлёнак. 282 абвергнуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абвергнуць. 283 абвергнуць, -ну, -неш, -не; пр. абверг, -ла; зак., што. Выказаць нязгоду з якімі-н. сцверджаннямі, чуткамі, даказаўшы іх непраўдзівасць. [Язэп] адчуваў, што Шугай… 284 абверчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абвярцець. 285 абверчвацца, -аецца; незак. Зал. да абверчваць. 286 абверчваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абвярцець. 287 абвесіцца, -вешуся, -весішся, -весіцца; зак. 1. Тое, што і абвіснуць. 2. Тое, што і абвешацца. 288 абвесіць, -вешу, -весіш, -весіць; зак., каго-што. 1. Апусціць уніз, не могучы ўтрымаць. Дрэва пад цяжарам яблыкаў абвесіла галіны. 2. Тое, што і абвешаць. 289 абвесны. У выразе: абвесны лад гл. лад. 290 абвестка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Тое, што і аб'ява. Абвестка на сцяне дома гаварыла, пра што будзе сход. Чорны. ○ Абвестка дня — тое, што і парадак дня… 291 абвесці, -вяду, -вядзеш, -вядзе; -вядзём, -ведзяце; пр. абвёў, -вяла, -вяло; зак. 1. каго-што. Правесці каго-н. вакол чаго-н. // Правесці кружным шляхам, мінуўшы… 292 абветралы, -ая, -ае. Абсохлы (прасохлы) на ветры. 293 абветраны, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад абветрыць. 2. у знач. прым. Які зазнаў уздзеянне ветру. Палаў заход на парусе далёкім, Абліў віном абветраны граніт.… 294 абветраць, -аю, -аеш, -ае; зак. Тое, што і абветрыцца. [Алесь:] — Гэта я проста абветраў занадта, вось і здалося табе, што я схуднеў. Броўка. Даўно ўжо абветралі… 295 абветрывацца, -аецца; незак. 1. Незак. да абветрыцца. 2. Зал. да абветрываць. 296 абветрываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абветрыць. 297 абветрыцца, -рыцца; зак. 1. Зазнаць уздзеянне ветру. // Зрабіцца смуглым, шурпатым, агрубелым ад ветру (пра твар, рукі, ногі і пад.). 2. Абсохнуць на ветры. … 298 абветрыць, -рыць; безас., зак. Пакінуць на паверхні чаго-н. сляды ўздзеяння (пра вецер). // Зрабіць цёмным, шурпатым, агрубелым (пра скуру на твары, руках, нагах).… 299 абвеў, -веву, м. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвяваць, абвейваць. 300 абвечарэць, -эе; безас., зак. Разм. Пра надыход вечара, вячэрняй цемені, змроку. Абвечарэла, пачалася мяцеліца, праз рэдкі альшэўнік гнала снег з поля. Пташнікаў.…