201 абарыгенны, -ая, -ае. Мясцовы, мясцовага паходжання. Абарыгеннае насельніцтва. Абарыгенная парода жывёлы. 202 абарыгены, -аў; адз. абарыген, -а, м. 1. Першыя пасяленцы, карэнныя жыхары краіны, мясцовасці; туземцы, аўтахтоны. Абарыгены Камчаткі. 2. Арганізмы, якія ўзніклі… 203 абаспацца, -сплюся, -спішся, -спіцца; зак. Разм. Перабраць меру ў сне. [Галя:] — Ад гультайства можна абаспацца і нават апухнуць. Сабаленка. 204 абассацца, -ссуся, -ссешся, -сеецца; зак. Разм. Ссучы, перабраць меру. Тут аднаго хачу, нарэшце, я: Над байкаю мая каб не прапала праца, — Хай помніць кожнае ліслівае… 205 абат, -а, М абаце, м. 1. Ігумен каталіцкага мужчынскага манастыра. 2. У Францыі — назва каталіцкага свяшчэнніка. [Лац. abbas, abbatis з сір.] 206 абаткнуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абаткнуць. 207 абаткнуць, -ткну, -ткнеш, -ткне; -ткнём, -ткняце; зак., што. 1. Заткнуць, заканапаціць чым-н. дзіркі, пазы і пад. Абаткнуць сцены мохам. Абаткнуць і засмаліць… 208 абатыса, -ы, ж. Ігумення каталіцкага жаночага манастыра. [Лац. abbatissa] 209 абацкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да абата, абацтва. 210 абацтва, -а, н. Каталіцкі манастыр са сваімі ўладаннямі. 211 абачлівасць, -і, ж. Уласцівасць абачлівага. 212 абачлівы, -ая, -ае. Асцярожны, разважлівы, прадбачлівы. Абачлівы чалавек. // Абдуманы, узважаны. Абачлівы ўчынак. 213 абаяльнасць, -і, ж. Уласцівасць абаяльнага. Аднак, калі чалавек вельмі ўдачлівы па прыродзе, то і пад старасць не траціць пэўнай абаяльнасці. Кулакоўскі. 214 абаяльны, -ая, -ае. Поўны абаяння; прывабны, чароўны. Абаяльны вобраз. Абаяльная сіла народнай паэзіі. 215 абаянне, -я, н. Прыцягальная сіла каго-, чаго-н.; прывабнасць. Абаянне маладосці. Знаходзіцца пад абаяннем музыкі. 216 аббегаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Тое, што і абабегчы (у 3 знач.) з адценнем паўторнасці дзеяння. 217 аббегчы, -бягу, -бяжыш, -бяжыць; -бяжым, -бежыце; зак., каго-што. Тое, што і абабегчы. 218 аббудавацца, -дуюся, -дуешся, -дуецца; зак. Разм. Пабудаваць сабе жыллё і ўсе неабходныя гаспадарчыя будынкі. 219 аббудаваць, -дую, -дуеш, -дуе; зак., што. Пабудаваць будынкі вакол чаго-н. 220 аббудоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аббудоўваць-аббудаваць.