121 абалоністы, -ая, -ае. Які мае тоўстую абалону. Сасна — тая дрэнь, можна сказаць. Іншая, абалоністая, і дзесяць год не праліпіць. Ермаловіч. 122 абалонка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. 1. Покрыва ў выглядзе шкарлупіны, скуркі (у пладах), тканіны або проста верхні слой чаго-н. Ядзерка арэха захавана пад моцнай… 123 абалонне, -я, н. Тое, што і абалона. 124 абалонны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да абалоны. Абалонныя землі. Абалонныя лугі. 125 абалонь, -і, ж. Тое, што і абалона (у 2 знач.). 126 абамкнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак. Пазамыкаць усе ўваходы ў якое-н. памяшканне і інш. Кімберліт [горная народаў піропы [каштоўныя камяні] схавала тайга,… 127 абамлелы, -ая, -ае. Які страціў прытомнасць. // Анямелы, здранцвелы. Абамлелы ад страху. □ Гуслі строіць [гусляр] свае, — струны звонка звіняць, Жменяй водзіць… 128 абамленне, -я, ж. Стан паводле знач. дзеясл. абамлець. 129 абамлець, -ею, -ееш, -ее; зак. 1. Страціць прытомнасць. [Панас] змогся, страціў многа крыві і абамлеў ад голаду, холаду і страху. Колас. // Абмярцвець, анямець,… 130 абамшэлы, -ая, -ае. Тое, што і абымшэлы. 131 абамшэць, -эе; зак. Тое, што і абымшэць. 132 абанемент, -а, М -нце, м. Права на карыстанне чым-н. пэўны час, а таксама дакумент на гэта права. Абанемент у тэатр. [Фр. abonnement.] 133 абанементны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да абанемента. Абанементная плата. Абанементны канцэрт. 134 абанент, -а, М -нце, м. Асоба, якая мае абанемент. [Ням. Abonnent ад фр.] 135 абанентны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да абанента. Абанентны аддзел. 136 абаненцкі, -ая, -ае. Які ўласцівы абаненту, належыць яму. Абаненцкія месцы ў тэатры. 137 абаніраванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абаніраваць. 138 абаніравацца, -руюся, -руешся, -руецца; зак. і незак. Уст. Набыць (набываць) абанемент. Абаніравацца на чытанне кніг у бібліятэцы. 139 абаніраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., каго-што. Уст. Атрымаць (атрымліваць) па абанеменце; набыць (набываць) права карыстання чым-н. на пэўны тэрмін. 140 абанкруціцца, -ручуся, -руцішся, -руціцца; зак. Зрабіцца неплацежаздольным даўжніком. Фірма, якой.. [Марцін] дастаўляў свіней, абанкруцілася. Карпюк. // перан. Пацярпець…