1901 абхарашыць, -рашу, -рошыш, -рошыць; зак., каго-што. Прыдаць каму-, чаму-н. належны выгляд, упрыгожыць; паправіць. 1902 абхаркаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Разм. Харкаючы, апляваць. 1903 абхаркваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абхаркаць. 1904 абхарошваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абхарашыць. 1905 абхвастаць, -хвашчу, -хвошчаш, -хвошча; зак., што. Б'ючы па чым-н. пугай, дубцом, прымусіць апасці, адваліцца. Абхвастаць пугай лісце з куста. 1906 абхват, -у, М -хваце. м. Даўжыня па акружнасці, роўная адлегласці ад кончыкаў пальцаў адной рукі да кончыкаў пальцаў другой, калі абхапіць распасцёртымі рукамі… 1907 абхватваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абхваціць. [Аўгіня] абхватвае.. [Мартына] рукамі за шыю, прынікае да яго твару. Колас. 1908 абхваціць, -хвачу, -хваціш, -хваціць; зак., каго-што. Тое, што і абхапіць. 1909 абхвачаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абхваціць. 1910 абхвостваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абхвастаць. 1911 абхінацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да абхінуцца. 2. Зал. да абхінаць. 1912 абхінаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абхінуць. 1913 абхінуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад абхінуць. 1914 абхінуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нёмся, -няцеся; зак. Тое, што і ахінуцца. 1915 абхінуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; зак. Тое, што і ахінуць. 1916 абхітраваць, -рую, -руеш, -руе; зак., каго-што. Тое, што і абхітрыць. 1917 абхітрыць, -ру, -рыш, -рыць; зак., каго-што. Перамагчы каго-н. хітрасцю, перахітрыць. [Рыбак] усё думаў, прыкідваў: і так і гэтак, каб як абхітрыць паліцыю, выкруціцца… 1918 абход, -у, М -дзе, м. 1. Дзеянне паводле дзеясл. абысці (у 4 знач.). 2. Месца, шлях, па якім можна абысці што-н. 3. Участак лесу (адзін або некалькі кварталаў),… 1919 абходжаны, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад абхадзіць. 2. у знач. прым. Дагледжаны. Абходжаны конь. Абходжаны сад. 1920 абходжваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго. Паддобрываючыся да каго-н., імкнуцца пераканаць у чым-н., схіліць да чаго-н. (на што-н.).