41 ананімны, -ая, -ае. 1. На якім не пазначаны аўтар, без подпісу аўтара. Ананімная літаратура. Ананімнае пісьмо. □ Валодзя Полаз на поўны голас філасофстваваў аб… 42 ананімшчык, -а, м. Разм. Той, хто піша ананімкі. 43 ананіст, -а, М -сце, м. Той, хто займаецца ананізмам. 44 ананістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да ананіст. 45 анансаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад анансаваць. 46 анансавацца, -суецца; незак. Зал. да анансаваць. 47 анансаваць, -сую, -суеш, -суе; зак. і незак., што і аб чым. Зрабіць (рабіць) анонс аб чым-н., аб'явіць (аб'яўляць). 48 анапест, -а, М -сце, м. У вершаскладанні — трохскладовая стапа з націскам на апошнім складзе, напрыклад: Не кляні/це мяне, / Што так смут/на пяю. Купала. [Грэч.… 49 анапестычны, -ая, -ае. Які складаецца з анапестаў. Анапестычны верш. 50 анармальны, -ая, -ае. Які адступае ад агульнай нормы, ненармальны. [Ад грэч. a — не і лац. normalis — нармальны.] 51 анарха-сіндыкалізм, -у, м. Дробнабуржуазная рэакцыйная апартуністычная плынь у міжнародным прафсаюзным руху, якая лічыла сіндыкаты за адзіную мэтазгодную арганізацыю рабочых… 52 анарха-сіндыкаліст, -а, М -сце, м. Прыхільнік анарха-сіндыкалізму. 53 анарха-сіндыкалісцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да анарха-сіндыкалізму, звязаны з ім. 54 анархізм, -у, м. Дробнабуржуазная рэакцыйная палітычная плынь, якая адмаўляе неабходнасць дзяржаўнай улады, ролю партыі рабочага класа і выступае супраць арганізаванай… 55 анархіст, -а, М -сце, м. 1. Прыхільнік анархізму, член арганізацыі анархістаў. 2. Разм. Чалавек, які не падпарадкоўваецца правілам вытворчай і грамадскай дысцыпліны.… 56 анархістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да анархіст. 57 анархісцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да анархістаў, звязаны з імі. Анархісцкая арганізацыя. // Уласцівы анархістам. Анархісцкае вучэнне. 58 анархічны, -ая, -ае. 1. Які мае дачыненне да анархізму, анархіі. 2. Схільны да анархіі. 59 анархія, -і, ж. Такі стан грамадства, калі няма арганізаванай улады, законаў, абавязковых нормаў паводзін. // Адсутнасць планавай арганізацыі. Анархія вытворчасці.… 60 анатаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. анатаваць.