141 анестэзія, -і, ж. 1. Страта або паслабленне ўспрымальнасці да знешніх раздражненняў. 2. Абязбольванне пры дапамозе анестэзійных сродкаў. Мясцовая анестэзія. Агульная… 142 анеўрызма, -ы, ж. Мясцовае расшырэнне артэрыі, выкліканае пашкоджаннем, змяненнем яе сценак. [Ад грэч. aneurysma — расшырэнне.] 143 анёл, -а, м. 1. У рэлігійным вучэнні — пасланец бога, якога малявалі ў выглядзе юнака з крыламі. — О! — выгукнуў.. [партызан] маладым голасам. — Хто ты? Анёл… 144 анёлак, -лка, м. 1. Памянш. да анёл. 2. Пра дзіця, маладую дзяўчыну ці юнака мілага, прыемнага выгляду. Гэта дзіця — сапраўдны анёлак. 145 анёльскі, -ая, -ае. 1. Які мае дачыненне да анёла (у 1 знач.). 2. перан. Разм. Вельмі лагодны, пяшчотны, далікатны. Анёльскі голас. Анёльскае аблічча. □ Тавар… 146 анёры, -аў; адз. анёр, -а, м. У выразе: з усімі анёрамі (уст.) — з усім, што належыць, з усімі неабходнымі рэчамі; з усімі падрабязнасцямі. [Ад фр. honneurs… 147 ані, прысл. (звычайна з адмоўем). Ніколькі, зусім. [Янка:] — Можа з раніцы яны [трусы] І не кормлены ані? Гілевіч. Як гэта дзіўна ўсё ж — яна [Наста] ані… 148 анібалаў, -лава. У выразе: анібалава клятва — выраз, які ўжываецца для абазначэння цвёрдай рашучасці змагацца з кім- або з чым-н. да канца. [Ад імя карфагенскага… 149 аніводны, -ая, -ае. Разм. Ні адзін, зусім ні адзін. У лесе аніводнага гуку, толькі гоман працяжны, ціхі ўгары. Галавач. Я не чуў пра цябе, мой народ, Аніводнага… 150 анігадкі, прысл. Разм. 1. Адпавядае выразу: хоць бы што. Нашкодзіў і анігадкі. □ Іменна, галубок, драч. Мы яго дзеркачом завём, — разгаварыўся дзед Мікалай. —… 151 анідзе, прысл. Разм. Нідзе, зусім нідзе. Анідзе, хоць свет прайдзі ты, такога хараства не ўбачыш. Дубоўка. Анідзе нас так не сустракалі На дарогах вёскі і бары,… 152 аніён, -а, м. Спец. Адмоўна зараджаны іон. [Ад грэч. ana — уверх і iōn — ідучы.] 153 аніённы, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да аніёна. 154 анізвання, прысл. Разм. Зусім, аніколькі. І дзіўная рэч — анізвання не з'яўлялася ў.. [Блецькі] думкі аб сваёй старасці. Чорны. 155 аніколі, прысл. Разм. Зусім ніколі; век. Сваёй роднай зямлі, дзе радзіўся, Мне аніколі нідзе не забыць. Кірэенка. Чаму ж аніколі ніякіх трывог Не ўбачыш у іншых… 156 аніколькі, прысл., займ. Тое, што і ніколькі. 157 анілін, -у, м. Алеістая ядавітая вадкасць без колеру, якая ўжываецца пры вырабе фарбаў, лякарстваў і пад. [Ад араб. an-nil — індыга.] 158 анілінавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да аніліну. Анілінавы завод. // Які ўтрымлівае анілін. Анілінавыя фарбы. 159 анімаліст, -а, М -сце, м. Мастак або скульптар, які паказвае ў сваіх творах пераважна жывёл. 160 анімізм, -у, м. Адухаўленне першабытным чалавекам прадметаў, сіл і з'яў прыроды; ненавуковае ўяўленне пра існаванне духа, душы і пад. ў кожнай рэчы.