201 антрапа... Першая састаўная частка складаных слоў, якая даказвае на адносіны іх да чалавека. 202 антрапаген, -у, м. Спец. Апошні перыяд геалагічнай гісторыі Зямлі, які налічвае ад 1,7 млн. да 3,5 млн. год і звязаны з узнікненнем чалавека. [Ад грэч. аnthrōpos… 203 антрапагенавы, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да антрапагену, звязаны з антрапагенам. Антрапагенавы перыяд працягваецца і зараз. 204 антрапагенез, -у, м. Раздзел антрапалогіі, які вывучае працэсы эвалюцыі чалавека на розных этапах. [Ад грэч. аnthrōpos — чалавек і genesis — паходжанне.] 205 антрапагенны, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да чалавека, звязаны з дзейнасцю чалавека. ○ Антрапагенны ландшафт — геаграфічны ландшафт, у фарміраванні якога адыграла… 206 антрапаграфія, -і, ж. 1. Графічны паказ формы цела і касцей чалавека. 2. Апісанне асобных чалавечых рас і народнасцей. 207 антрапалагічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да антрапалогіі. Антрапалагічная літаратура. Антрапалагічны музей. 208 антрапалогія, -і, ж. Навука, якая вывучае біялагічную прыроду чалавека. [Ад. грэч. аnthrōpos — чалавек і logos — вучэнне.] 209 антрапамарфізм, -у, м. 1. Адна з форм анімізму — перанясенне псіхічных уласцівасцей чалавека на з'явы і прадметы прыроды. 2. Уяўленне багоў у выглядзе людзей, якое… 210 антрапамарфічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да антрапамарфізму. 211 антрапамер, -а, м. Інструмент для навуковых вымярэнняў чалавечага цела. 212 антрапаметрычны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да антрапаметрыі. Антрапаметрычныя дадзеныя. 213 антрапаметрыя, -і, ж. Антрапалагічнае даследаванне, якое заключаецца ў вымярэнні чалавечага цела і яго частак. [Ад грэч. аnthrōpos — чалавек і metron — мера.] 214 антрапаморфны, -ая, -ае. Спец. Чалавекападобны. Антрапаморфныя малпы. 215 антрапаніміка, -і, ДМ -міцы, ж. Спец. Раздзел анамастыкі, які вывучае антрапонімы, заканамернасці іх узнікнення і развіцця, структуру, сацыяльнае функцыяніраванне і… 216 антрапанімічны, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да антрапанімікі (антрапаніміі), звязаны з антрапанімікай (антрапаніміяй). Антрапанімічная формула. Антрапанімічны атлас.… 217 антрапанімія, -і, ж. Спец. Сукупнасць антрапонімаў той ці іншай мовы. 218 антрапасофія, -і, ж. Кніжн. Рэлігійна-містычнае вучэнне, разнавіднасць тэасофіі. [Грэч. аnthrōpos — чалавек і sophi**a — мудрасць.] 219 антрапафаг, -а. м. Людаед. [Грэч. anthrōpophagos.] 220 антрапафагія, -і, ж. Людаедства. [Грэч. anthrōpophagia.]