241 антыбіятычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да антыбіётыкаў. Антыбіятычныя рэчывы. 242 антываенны, -ая, -ае. Накіраваны супраць вайны. Антываенная дэманстрацыя. 243 антывірус, -а, м. Лячэбны сродак, які мае ўласцівасць затрымліваць размнажэнне таго віду мікроба, ад якога ён атрыманы. 244 антыген, -у, м. Рэчыва, якое пры ўвядзенні ў арганізм можа прывесці да ўтварэння антыцел. 245 антыгенны, -ая, -ае. Які мае адносіны да антыгену. Антыгеннае рэчыва. 246 антыгігіенічны, -ая, -ае. Які не адпавядае, супярэчыць патрабаванням гігіены. 247 антыгістарычны, -ая, -ае. Які супярэчыць прынцыпам гістарызму. Антыгістарычны падыход да з'яў рэчаіснасці. 248 антыграмадскі, -ая, -ае. Шкодны для інтарэсаў грамадства; варожы грамадству. [Скуратовіч, Седас] — гэта людзі, у якіх на першае месца выступае антыграмадская звярыная… 249 антыгуманнасць, -і, ж. Накіраванасць супраць чалавечнасці, гуманнасці. 250 антыгуманны, -ая, -ае. Які пярэчыць прынцыпам гуманнасці, чалавечнасці. [Купала] выкрывае антыгуманную сутнасць сучаснага яму сацыяльна-палітычнага ладу, заснаванага… 251 антыдзяржаўны, -ая, -ае. Варожы інтарэсам дзяржавы. 252 антыдыялектычны, -ая, -ае. Які супярэчыць прынцыпам дыялектыкі; накіраваны супраць дыялектыкі. 253 антыдэмакратычны, -ая, -ае. Накіраваны супраць дэмакратыі; варожы інтарэсам народу. 254 антыдэтанатар, -а, м. Прэпарат, які дабаўляецца ў бензін для папярэджання дэтанацыі ў рухавіках унутранага згарання. 255 антыімперыялістычны, -ая, -ае. Накіраваны супраць імперыялізму, проціпастаўлены яму. Антыімперыялістычны рух. Антыімперыялістычныя сілы. Антыімперыялістычны лагер. 256 антыкамунізм, -у, м. Варожая камуністычнай практыцы буржуазная ідэалогія, асноўным зместам якой з'яўляецца паклёп на сацыялістычны лад, фальсіфікацыя палітыкі і мэт… 257 антыкамуністычны, -ая, -ае. Накіраваны супраць камунізма; варожы камунізму. 258 антыквар, -а, м. 1. Прадавец антыкварных прадметаў. 2. Уст. Аматар і збіральнік прадметаў старажытнага мастацтва, старых і рэдкіх кніг і пад. 259 антыкварны, -ая, -ае. 1. Вельмі стары і каштоўны. Антыкварная кніга. 2. Які мае адносіны да старых каштоўных прадметаў. Антыкварны магазін. 260 антыкварыят, -у, М -рыяце, м. Гандаль старадаўнімі каштоўнымі прадметамі, карцінамі, кнігамі.