181 анонс, -а, м. Папярэдняя аб'ява пра будучыя гастролі, канцэрты і пад. [Фр. annonce.] 182 анофелес, -а, м. Малярыйны камар. [Ад грэч. anopheles — шкодны.] 183 ансамблевы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да ансамбля. 184 ансамбль, -я, м. 1. Мастацкая зладжанасць у якім-н. выкананні (харэаграфічным, музычным). Новы выканаўца ўносіў у спектакль свае адценні, і трэба было, каб яны… 185 антаблемент, -а, М -нце, м. Спец. Верхняя гарызантальная частка будынка, якая апіраецца на калоны і складаецца з карніза, фрыза і архітрава. [Фр. entablement.] 186 антабус, -у, м. Прэпарат для лячэння алкагалізму. 187 антаганізм, -у, м. Непрымірымыя супярэчнасці. Класавы антаганізм. □ Антаганізм буржуазіі і пралетарыяту прымушае буржуазію імкнуцца захаваць пэўныя сродкі і ўстановы… 188 антаганіст, -а, М -сце, м. 1. Непрымірымы праціўнік. 2. звычайна мн. (антаганісты, -аў). Органы або рэчывы, функцыі і ўзаемадзеянні якіх процілеглыя адзін аднаму.… 189 антаганістычны, -ая, -ае. Поўны антаганізму; непрымірымы, варожы. Антаганістычныя класы буржуазнага грамадства. 190 антагенез і антагенезіс, -у, м. Спец. Індывідуальнае развіццё жывёльнага або расліннага арганізма ад моманту яго зараджэння да смерці. [Ад грэч. ōn, ontos — існае… 191 антагенетычны, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да антагенезу (антагенезісу); які звязаны з індывідуальным развіццём жывёльнага або расліннага арганізма. Антагенетычнае… 192 анталагічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да анталогіі2. 193 анталогія1, -і, ж. Зборнік выбраных твораў, часцей за ўсё вершаў, якія належаць розным аўтарам. Анталогія беларускай паэзіі. Анталогія беларускай народнай, песні.… 194 анталогія2, -і, ж. У дамарксісцкай філасофіі — метафізічнае вучэнне аб асновах быцця, якое цалкам супрацьпастаўляецца гнасеалогіі і логіцы; у марксісцкай філасофіі… 195 антанімічны, -ая, -ае. Процілеглы па сэнсу (пра словы). 196 антон, -у, м. Разм. Тое, што і антонаўка. Вось антоны, вось апорты, Вось і слуцкія вам бэры Тут вісяць, нібы збаны. Крапіва. 197 антонаў, -нава. У выразе: антонаў агонь гл. агонь. 198 антонаўка, -і, ДМ -наўцы; Р мн. -навак; ж. 1. Пашыраны сорт зімовай яблыні, на якой растуць буйныя, жоўтыя, віннакіслыя яблыкі. Пад цяжарам пахучых залатых яблыкаў… 199 антонімы, -аў; адз. антонім, -а, м. Пары слоў з процілеглым значэннем: праўда — хлусня, дабро — зло і пад. [Ад грэч. anti — супраць і onyma — імя, назва.] 200 антракт, -у, М -кце, м. 1. Перапынак паміж двума актамі ў спектаклі, паміж двума аддзяленнямі канцэрта і пад. Пасля антракту ў зале панавала ўрачыстая цішыня.…