101 англіканскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да пануючай у Англіі разнавіднасці пратэстанцкай рэлігіі. Англіканская царква. 102 англіцызм, -а, м. Слова або моўны выраз, запазычаныя з англійскай мовы. [Фр. anglicisme.] 103 англічане, -чан; адз. англічанін, -а, м.; англічанка, -і, ДМ -нцы; мн. англічанкі, -нак; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Англіі. 104 англічанін гл. англічане. 105 англічанка гл. англічане. 106 ангорскі, -ая, -ае. У выразах: ангорская каза гл. каза; ангорская кошка гл. кошка; ангорскі трус гл. трус. 107 ангстрэм, -а, м. Адзінка вымярэння даўжыні, роўная адной дзесяцімільярднай долі метра. 108 андантэ. 1. прысл. Сярэдне-павольна, плаўна (пра тэмп выканання музычнага твора). 2. нескл., н. Музычны твор або яго частка, якія выконваюцца ў сярэдне-павольным… 109 анданціна. 1. прысл. Некалькі хутчэй, чым андантэ. 2. нескл., н. Музычны твор або яго частка, якія выконваюцца хутчэй, чым у сярэдне-павольным тэмпе. [Іт. andantino.]… 110 андарак, -а, м. Саматканая паласатая або клятчастая спадніца. Доўгі бабчын андарак цягнуўся краем па падлозе. Мележ. Сіні андарак.. з белымі поперак палосамі… 111 андарачны, -ая, -ае. Які мае адносіны да андарака. Андарачныя тканіны. 112 андатра, -ы, ж. Грызун з каштоўным бліскучым густым футрам бурага колеру. // Футра гэтага грызуна. 113 андатравы, -ая, -ае. Які мае адносіны да андатры. // Зроблены з футра андатры. Андатравая шапка. 114 андулятар, -а, м. Спец. Тэлеграфны прыёмны апарат, які дае бесперапынны запіс сігналаў на папяровай стужцы. 115 андыец гл. андыйцы. 116 андыйка гл. андыйцы. 117 андыйскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да андыйцаў. Андыйская мова. 118 андыйцы, -аў; адз. андыец, -дыйца, м.; андыйка, -і, ДМ -дыйцы; мн. андыйкі, -дыек; ж. Народнасць, якая складае частку насельніцтва Дагестанскай АССР. 119 андынарнік, -а, м. Прыгонны селянін, які атрымліваў ад памешчыка андынарыю. 120 андынарыя, -і, ж. Месячная натуральная плата прадуктамі і адзеннем; такую плату памешчыкі выдавалі прыгонным сялянам, якія не мелі ў сваім карыстанні зямлі і працавалі…