121 анекдатыст, -а, М -сце. м. Чалавек, які любіць анекдоты і добра іх расказвае. 122 анекдатычнасць, -і, ж. Уласцівасць анекдатычнага. 123 анекдатычны, -ая, -ае. 1. Які нагадвае сабою анекдот. Анекдатычнае апавяданне. Анекдатычны выпадак. 2. Неверагодны, недарэчны, варты анекдота. Анекдатычнае паведамленне.… 124 анекдот, -а, М -доце. м. 1. Кароткае апавяданне пра смешнае або незвычайнае здарэнне. Наконт тытулавання па бацьку.. [Іван Мацвеевіч] зараз жа расказаў гаспадыні… 125 анексійны, -ая, -ае. Які мае адносіны да анексіі. 126 анексіравацца, -руецца; незак. Зал. да анексіраваць. 127 анексіраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што. Зрабіць (рабіць) анексію. 128 анексія, -і, ж. Далучэнне пры дапамозе сілы якой-н. краіны або яе часткі да другой дзяржавы. [Ад лац. annexio — далучэнне.] 129 анексіяніст, -а, М -сце. м. Прыхільнік анексіі. 130 анексіянісцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да анексіяністаў. 131 анемічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да анеміі; малакроўны. // перан. Вялы, кволы; бяздзейны. 132 анемія, -і, ж. Змяншэнне колькасці крыві ў арганізме або змяненне яе саставу; малакроўе. [Грэч. anaimia.] 133 анемограф, -а, м. Прыбор для бесперапыннай аўтаматычнай рэгістрацыі хуткасці і напрамку ветру. 134 анемометр, -а, м. Метэаралагічны прыбор для вымярэння хуткасці ветру. 135 анемона, -ы, ж. Травяністая расліна сямейства казяльцовых з жоўтымі, белымі або ружовымі кветкамі, якія лёгка адлятаюць ад ветру; кураслеп. [Грэч. аnemos — вецер.]… 136 анероід, -а, М -дзе, м. Металічны барометр. [Ад грэч. a — не-, без-, neros — вадкі, eidos — від.] 137 анестэзійны, -ая, -ае. Які выклікае анестэзію. Анестэзійныя сродкі. 138 анестэзіраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад анестэзіраваць. 139 анестэзіравацца, -руецца; незак. Зал. да анестэзіраваць. 140 анестэзіраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што. Абязболіць (абязбольваць) пры дапамозе анестэзійных сродкаў.