221 антрапацэнтрызм, -у, м. Антынавуковы, рэлігійны погляд, паводле якога чалавек з'яўляецца цэнтрам і канчатковай мэтай сусвету. 222 антрапацэнтрычны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да антрапацэнтрызму. 223 антрапоіды, -аў; адз. антрапоід, -а, М -дзе, ж. Чалавекападобныя малпы. 224 антраполаг, -а, м. Спецыяліст у галіне антрапалогіі. 225 антрапонім, -а, м. Спец. Любое ўласнае імя, якое можа мець чалавек або група людзей (асабовае імя, прозвішча, псеўданім, мянушка і пад.). [Ад грэч. аnthrōpos —… 226 антрацыт, -у, М -цыце, м. Від каменнага вугалю, які мае чорны колер, яркі бляск і вызначаецца вялікай цеплатворнасцю. [Ад грэч. antrax — вугаль.] 227 антрацытавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да антрацыту. Антрацытавы пласт. 228 антрацытны, -ая, -ае. Тое, што і антрацытавы. 229 антраша, нескл., н. Балетнае па, лёгкі скачок уверх, у час якога танцор ударае некалькі разоў нагой аб нагу. ◊ Выкідваць антраша гл. выкідваць1. [Фр. entrechat.]… 230 антрыкот, -у, М -коце, м. Міжрэбравая частка ялавічыны. // Смажаніна з ялавічыны; адбіўная ялавічная катлета. [Фр. entrecōte.] 231 антрэпрыза, -ы, ж. У капіталістычных краінах — прыватнае тэатральнае прадпрыемства. [Фр. entreprise.] 232 антрэпрэнёр, -а, м. У капіталістычных краінах — прыватны тэатральны прадпрыемец. [Фр. entrepreneur.] 233 антрэпрэнёрскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да антрэпрэнёра. Антрэпрэнёрскія інтарэсы. // Які належыць антрэпрэнёру. Антрэпрэнёрская кватэра. 234 антрэпрэнёрства, -а, н. Дзейнасць антрэпрэнёра. 235 антрэсолі, -яў; адз. антрэсоль, -і, ж. 1. Верхні паўпаверх дома. 2. Верхні паўярус у высокіх пакоях, звычайна ў выглядзе галерэі. 3. Разм. Дашчаны памост пад… 236 антураж, -у, м. Разм. Сукупнасць навакольных умоў; акружэнне. [Фр. entourage, ад entourer — акружаць.] 237 анты, -аў. Назва ўсходнеславянскіх плямён 4—7 стст., якія жылі паміж Днястром і Дняпром. 238 анты... Прыстаўка, якая ўжываецца для выражэння процілегласці або варожасці чаму-н., напрыклад: антываенны, антымастацкі, антырэлігійны. 239 антыалкагольны, -ая, -ае. Проціалкагольны, накіраваны супраць алкагалізму. Антыалкагольная прапаганда. Антыалкагольны сродак. 240 антыбіётыкі, -аў; адз. антыбіётык, -у, м. Хімічныя рэчывы арганічнага паходжання, якія заглушаюць рост тых ці іншых бактэрый або знішчаюць іх.