301 антытэзіс, -а, м. Спец. Суджэнне, якое проціпастаўляецца тэзісу. 302 антыўрадавы, -ая, -ае. Накіраваны супраць урада. Нічога ў дэфензіўшчыкаў не выйшла са стварэннем масавай крымінальнай справы па абвінавачванню кампартыі Заходняй… 303 антыфашыст, -а, М -сце, м. Праціўнік фашызму, удзельнік барацьбы з фашызмам. 304 антыфашыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да антыфашыст. 305 антыфашысцкі, -ая, -ае. Накіраваны супраць фашызму. Антыфашысцкі рух. 306 антыхрыст, -а, М -сце. м. 1. Паводле вучэння хрысціянскай царквы галоўны праціўнік Хрыста. [Пятрусь:] — Залатыя рукі [у сына]! Ды што ж без галавы. Талстога знайшоў,… 307 антыцелы, -аў; адз. антыцела, -а, н. Рэчывы, якія ўтвараюцца ў арганізме пры ўвядзенні ў яго чужародных бялкоў, бактэрый і іх ядаў. 308 антыцыклон, -у, м. Зона з высокім атмасферным ціскам, якая размяшчаецца паміж цыклонамі і характарызуецца ясным, сонечным надвор'ем. 309 антычнасць, -і, ж. 1. Свет старажытных грэкаў і рымлян, іх культура. 2. Уласцівасць антычнага (у 2 знач.). 310 антычны, -ая, -ае. 1. Старажытнагрэчаскі або старажытнарымскі (пра культуру, мастацтва, грамадскі лад і пад.). Антычнае рабства. Антычная дэмакратыя. Антычная… 311 антэна, -ы, ж. Праваднік або сістэма праваднікоў, якія служаць для выпраменьвання радыёхваль у час радыёперадачы або для іх улоўлівання ў час прыёму. Антэна… 312 антэнны, -ая, -ае. Які мае адносіны да антэны. 313 ану, выкл. Разм. 1. Выражае заклік ці прымушэнне да дзеяння. — Ану, сып! Палі! — пачаў прытупваць фарсісты салдат, нябачаныя каленцы выкідваць, запрашаючы… 314 ануляванне, -я. н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ануляваць. 315 ануляваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ануляваць. 316 анулявацца, -люецца; незак. Зал. да ануляваць. 317 ануляваць, -люю, -люеш, -люе; зак. і незак., што. Скасаваць (касаваць), прызнаць (прызнаваць) несапраўдным. Ануляваць дагавор. 318 ануляцыя, -і, ж. Прызнанне несапраўдным (якога-н. акта, дагавору, права і пад.); скасаванне. 319 ануча, -ы, ж. 1. Кавалак, абрэзак тканіны (звычайна такой, якая ўжо была ва ўжытку). [Лабановіч:] — Паколькі лесу ў раёне Дзямянавага Гуза няма, дык ты прымацуй… 320 анучнік, -а, м. Той, хто збірае анучы (у 1 і 2 знач.) або скуплівае іх у абмен на якія-н. тавары. Праходзілі праз Пасадзец розныя людзі: дзегцяры, анучнікі, карабейнікі-пешаходы.…