321 анучніца, -ы, ж. 1. Жан. да анучнік. 2. Разм. Жанчына, якая захапляецца ўборамі, строямі. 322 анучны, -ая, -ае. Які мае адносіны да анучы (у 1, 2 і 3 знач.). 323 анучына, -ы, ж. Разм. Тое, што і ануча (у 1, 3 знач.). 324 анфас, прысл. Тварам да таго, хто глядзіць. [Фр. en face.] 325 анфілада, -ы, ДМ -дзе. ж. Доўгі рад пакояў, у якіх дзверы размешчаны па адной прамой лініі. [Фр. enfilade.] 326 анфіладны, -ая, -ае. Які мае адносіны да анфілады. 327 анчар, -а і -у. м. 1. -а. Трапічнае паўднёваазіяцкае дрэва з ядавітым млечным сокам. 2. -у. Драўніна гэтага дрэва. [Малайск.] 328 анчоўс, -а, м. Дробная марская рыба сямейства, блізкага да селядцоў; хамса. [Ісп. anchoa.] 329 аншлаг, -а. м. Аб'ява ў тэатры, кіно аб тым, што ўсе білеты прададзены. ◊ Прайсці з аншлагам гл. прайсці. [Ням. Anschlag.] 330 аншлюс, -а, м. Палітыка захопу Аўстрыі, якую праводзілі германскія імперыялістычныя колы пасля 1-й сусветнай вайны. [Ням. Anschluβ — далучэнне.] 331 анямеласць, -і, ж. Стан анямелага. 332 анямелы, -ая, -ае. 1. Пра чалавека, які страціў здольнасць гаварыць. // Той, хто страціў на некаторы час мову (ад здзіўлення, радасці і пад.). 2. Застылы ў… 333 аняменне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. анямець. 334 анямець, -ею, -ееш, -ее; зак. 1. У выніку хваробы стаць нямым, страціць здольнасць гаварыць. // Страціць на некаторы час мову (ад здзіўлення, нечаканай радасці… 335 анямечанне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. анямечыцца. 336 анямечаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад анямечыць. 337 анямечванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. анямечваць. 338 анямечвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да анямечыцца. 2. Зал. да анямечваць. 339 анямечваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да анямечыць. 340 анямечыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак. Зрабіцца падобным на немца па мове, звычаях; засвоіць мову, звычаі немцаў.