261 антыклерыкалізм, -у, м. Палітычная плынь, накіраваная супраць клерыкалізму. 262 антыклерыкальны, -ая, -ае. Які мае адносіны да антыклерыкалізму. 263 антылопа, -ы, ж. Жвачная жывёліна атрада парнакапытных. 264 антымаральны, -ая, -ае. Які супярэчыць маралі; амаральны. 265 антымарксісцкі, -ая, -ае. Накіраваны супраць марксізма; які супярэчыць прынцыпам марксізма. 266 антымастацкі, -ая, -ае. Пазбаўлены мастацкасці; які супярэчыць мастацкаму густу. 267 антымастацтва, -а, н. Тэндэнцыі ў сучасным заходнім мастацтве, што выражаюцца ў імкненні ствараць творы, якія супярэчаць законам віду або жанру мастацтва. 268 антымілітарызм, -у, м. Масавы міжнародны рух супраць палітыкі мілітарызму і імперыялістычных войнаў. 269 антымілітарыст, -а, М -сце, м. Прыхільнік антымілітарызму. 270 антымілітарысцкі, -ая, -ае. Накіраваны супраць мілітарызму. 271 антымонія, -і, ж. У выразе: разводзіць антымоніі гл. разводзіць. 272 антынавуковы, -ая, -ае. Накіраваны супраць навуковых тэорый, палажэнняў; ненавуковы. Антынавуковае ўяўленне. 273 антынародны, -ая, -ае. Варожы інтарэсам народу. Антынародная палітыка царызму. Антынародная вайна. 274 антыномія, -і, ж. Спец. Супярэчнасць паміж двума палажэннямі, якія ўзаемна выключаюць адно аднаго і ў той жа час прызнаюцца аднолькава правільнымі. [Грэч. antinomia.]… 275 антыпартыйны, -ая, -ае. Накіраваны супраць ідэйных і арганізацыйных прынцыпаў партыі, супярэчны з імі. 276 антыпасаты, -аў; адз. антыпасат, -а. М -саце, м. Пастаянныя паветраныя плыні ў высокіх слаях атмасферы ў трапічных шыротах. 277 антыпатычны, -ая, -ае. Непрыемны, агідны; проціл. сімпатычны. 278 антыпатыя, -і, ж. Пачуццё непрыязнасці, агіды; проціл. сімпатыя. Занадта вялікая справа вырашалася, каб звяртаць увагу на свае асабістыя сімпатыі і антыпатыі. Шамякін.… 279 антыпірын, -у, м. Лекавы сродак, які заспакойвае боль і зніжае тэмпературу. 280 антыпод, -а, М -дзе, м. 1. толькі мн. (антыподы, -аў). Насельнікі двух дыяметральна процілеглых пунктаў паверхні зямнога шара. 2. перан. Людзі, групы людзей…