161 анімістычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да анімізму. Анімістычныя погляды. 162 аніс, -а і -у, м. 1. -у. Аднагадовая травяністая эфіраалейная расліна сямейства парасонавых, а таксама яе насенне. 2. -у. Старадаўні сорт паволжскай яблыні,… 163 анісавы, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да анісу. 2. Зроблены з анісу (у 1 знач.). Анісавы алей. // Настоены на анісе (у 1 знач.). Анісавая гарэлка. 164 анісаўка, -і, ДМ -ўцы ж. 1. Гарэлка, настоеная на анісе. Там за чаркай моцнай анісаўкі.. [войт] трошкі палагаднеў і нават развесяліўся. Бажко. 2. Тое, што і… 165 аніхто, анікога, М ані аб кім; займ. Разм. Зусім ніхто, ні адзін чалавек. Не, народа майго аніхто не сагне! Панчанка. [Сярго:] Ведайце, што нас Не пераможа ў… 166 анічога, прысл. Разм. Зусім нічога. [Вера:] — Дык я анічога не думаю. Зарэцкі. Салдат анічога не мог сказаць у тую хвіліну. Чорны. 167 анічуць, прысл. Разм. Зусім не. Анічуць не шкада. Анічуць не баліць. □ І раптам вось гэта аднекуль нахлынула Такая туга, такая самоцішча, Што станеш наўмысля… 168 анішто, анічога, М ані аб чым; займ. Разм. Зусім нішто, ні адзін прадмет. 169 аніяк, прысл. Разм. Ніяк; зусім; зусім ніяк. Не магу аніяк Я з уласным асвойтацца ценем. Куляшоў. Збоку магло здавацца, што дзяўчына.. [Станкевіча] аніяк не… 170 аніякі, -ая, -ае. Разм. 1. займ. Зусім ніякі. Навокал не было аніякага гуку. Чорны. Некалькі дзён не было аб Ігнаце аніякіх чутак. Лынькоў. 2. у знач. прым.… 171 анкалагічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да анкалогіі. Анкалагічны дыспансер. 172 анкалогія, -і, ж. Раздзел медыцыны, які вывучае пухліны і метады іх лячэння. [Ад грэч. onkos — уздутасць і logos — вучэнне.] 173 анкер, -а, м. 1. Прыстасаванне ў гадзіннікавым механізме, якое звязвае хадавое кольца з маятнікам і забяспечвае раўнамернасць ходу гадзінніка. 2. Металічная… 174 анкерны, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да анкера (у 1 знач.). Анкерны ход. 2. Які мае адносіны да анкера (у 2 знач.). Анкерны болт. 175 анкета, -ы, ДМ -кеце, ж. Апытальны ліст для збору пэўных звестак. Пасля гэтых імклівых пытанняў Філістовічу далі запоўніць анкету. Паслядовіч. [Бародка] уважліва… 176 анкетаванне, -я, н. Спосаб сацыяльнага даследавання шляхам апытання пры дапамозе анкет. 177 анкетны, -ая, -ае. Звязаны з анкетай. Анкетныя звесткі. 178 анколаг, -а, м. Урач — спецыяліст па анкалогіі. 179 анод, -а, М -дзе, м. Электрод з дадатным зарадам; проціл. катод. [Ад грэч. anodos — пад'ём, узыходжанне.] 180 анодны, -ая, -ае. Які мае адносіны да анода. Анодны ток. Анодная батарэя.