241 адварыць, -вару, -варыш, -варыць; зак., што. 1. Зварыць; зрабіць адвар. [Бабка Аксіння:]— А ў мяне зеллейка такое ёсць, вось адвару і прынясу. Чарнышэвіч. 2.… 242 адвастрыць, -вастру, -вострыш, -вострыць; зак., што. Зрабіць вострым; навастрыць, завастрыць. Пара ўжо косы адвастрыць, Каб да касьбы ўжо недалёкай Змаглі мы выйсці… 243 адваяваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адваяваць. 244 адваявацца, -ваююся, -ваюешся, -ваюецца; зак. Тое, што і адваяваць (у 3 знач.). [Лякомцаў:] — Вам адразу трэба перапраўляцца на Вялікую зямлю. Вы наваяваліся, Кірыла… 245 адваяваць, -ваюю, -ваюеш, -ваюе; зак. 1. што. У вайне, у барацьбе адабраць захопленае ворагам або завалодаць тым, што належыць ворагу. 2. перан.; каго-што. Дамагчыся… 246 адведаць, -аю, -аеш, -ае. зак. 1. каго-што і без дап. Праведаць, наведаць каго-, што-н. Яму [Януку Сялібу] хацелася адведаць дом, Зноў паглядзець на роднае гняздо.… 247 адведванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адведваць — адведаць. 248 адведваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адведаць. 249 адведзены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адвесці. 250 адведзіны, -дзін; адз. няма. Сяброўскае наведванне каго-н. звычайна з якой-н. нагоды. Бадай кожны раз, прыходзячы да сябра ў адведзіны, Янка захапляўся прытулкам… 251 адведкі, -дак; адз. няма. 1. Наведванне жанчыны, якая нарадзіла дзіця. Цётка Параска.. частавала за сталом жанчын. Як павялося ў вёсцы, суседзі і знаёмыя калгасніцы… 252 адвезены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адвезці. 253 адвезці, -вязу, -вязеш, -вязе; -вязём, -везяце; пр. адвёз, -везла і -вязла; заг. адвязі; зак., каго-што. Везучы, вярнуць каго-, што-н.; завезці куды-н. Машына… 254 адвейвацца, -аецца; незак. Зал. да адвейваць. 255 адвейваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адвеяць. 256 адвеку, прысл. З даўніх часоў; спрадвеку. [Сарока:] — Адвеку на гэтай гары лісы вядуцца, ды якія ж пушыстыя. Шарахоўскі. 257 адвентызм, -у, м. Рэлігійнае вучэнне хрысціянскай (пратэстанцкай) секты, якое прапаведуе “другое прышэсце Хрыста” і ўстанаўленне “тысячагадовага царства божага”… 258 адвентыст, -а, М -сце, м. Паслядоўнік адвентызму. 259 адвентыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да адвентыст. 260 адвернуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адвярнуць.