-
61
У сваей хатцы нечага баяцца. — Кажны гаспадар у сваёй хаце.
-
62
У сваей хаце й вуглы памагаюць. — Прыказваюць, каб узахвоціць гаспадара бараніць сваю хату.
-
63
У сваей хаця й качарга маці. — У сваёй хаце ад нейкага злыдня й качаргой можна абараніцца.
-
64
У сваю скуру ня тоўпіцца. — Аб сытым, тоўстым чалавеку.
-
65
У сваю скуру ўшыўся. — Хто дрэнна сябе паводзе і нічыей парады ня хоча слухаць.
-
66
Усе мы памром, але ніхто не аджыў. — Прыказваюць на хаўтурах.
-
67
Усе чэрці з аднэй дзерці. — Прыказваюць таму, хто пачынае дзяліць на лепшых і горшых акупантаў-урадоўцаў ці партыйцаў.
-
68
Усе як у бубін б'юць. — Калі грамадою аб некім загаварылі й найчасьцей няпраўду.
-
69
Усім па сем, а гаспадыні восім. — Той, што дзеле нейкую ежу, мусе дастаць больш, як іншыя.
-
70
У скупа возьміш, а ў нета ня возьміш. — У скупога можна ўзяць, калі не па ласцы, дык гвалтам, а ў таго, хто ня мае, нічога ня возьмеш.
-
71
У скупога купца ні грошы, ні тавару. — Прыказваюць, калі скупы купец абанкроціцца.
-
72
У скупога чорт шапарам. — Багацьцем скупога чорт апякуецца, ад яго нічога не дастанеш.
-
73
Уставай казлы, падымай хвасты! — Жартуюць, калі будзяць дзяцей.
-
74
Уставай, чалавеча, - ужо пятух кукарэча. — Гэтак жартам прыказваюць, калі некага будзяць.
-
75
У старцы й пірогам ні ўвазваць, а з старцаў і кіям ня выгнаць. — Хто не пачынаў жабраваць, таму жабраніна страшная. Хто-ж да жабраніны прывык, таго ад яе цяжка й адвучыць.
-
76
Устаў, як блін (са скаварады). — Хто добра выспаўшыся ўстаў.
-
77
У страха вочы па яблыку. — Кажуць, калі апавядаюць, як нехта настрашаны баяўся.
-
78
Уступі дурню - збавеньня заслужыш. — Угаварваюць таго, хто з дурнем спрачаецца.
-
79
Усякі дурань сабе цягня. — Калі нехта без развагі квапіцца навет на малавартасную чужую рэч.
-
80
Усякі цыган сваю кабылу хваля. — Калі нехта хвале свой дрэнны тавар.
На запыт знайшоўся 101 артыкул
Паведаміць пра недакладнасьць