-
81
У сяле, як у сіле; на адзіноця, як у злоця. — Аб перавазе земляробскага гаспадараньня на адзіноце над вясковай.
-
82
У таргу німа гняву. — Перапрашаюць пры гандлі й пры сватаньні, калі пытаюцца аб дзявочай пасазе.
-
83
Утаропіўся, як баран на новыя вароты. — Калі нехта да нечага пільна прыглядаецца.
-
84
Уткні мяне, Божа, дзе мяне ня трэба. — Прыказвае сабе той, хто праз памылку папаў у нелажаданае месца, дзе толькі сораму набраўся.
-
85
Уткнуўся, як сучка ў жбан. — Хто ўмяшаўся ў чужую (непатрэбную) справу.
-
86
У тым самым пер'і застаўся. — Аб чалавеку, які посьля нейкай падзеі ў сваім жыцьці ці ў гаспадарцы не зьмяніўся, - не пабагацеў, ані пабяднеў.
-
87
У хаця ёсьць вушак, у хаця бывая ўсяк. — У хаце могуць быць звадкі й сваркі, але наванкі іх выносіць ня трэба.
-
88
У хлеб уваліўся. —
1. Калі нехта знашоў добрую працу, якой будзе забясьпечаны на доўгія гады.
2. «У хлеб увалілася» дзеўка, калі выйшла ў добрую й багатую хату замуж. -
89
У ціхім балоця чэрці водзюцця. — Кажуць аб ціхім, спакойным з выгляду, чалавеку, які спадцішка робе паклёпы, зводы.
-
90
Уцячэш, ні ўцячэш, а пабегчы можна. — Прыказвае той, хто ў бядзе ці ў небясьпечных выпадках робе нейкія захады, каб ратавацца.
-
91
Учора паштавая, а сёньня ні ўставая. — Аб дзяўчыне ці хлопцу, якія ўчора на ігрышчы спраўна насіліся, як паштовыя коні, а сяньня, калі трэба ісьці на працу, дык не ўстаюць.
-
92
У чужой царкве сьвячэй ні папраўляюць. — Прыказваюць да таго, хто хоча ўмешвацца ў справы чужой сям'і ці чужой грамады.
-
93
У чужоя шчасьця ня мухай упасьці. — Аб тым, хто нахабна далазе туды, дзе ён непажаданы.
-
94
У чужую просу ня сунь носу. — Калі нехта пачынае ўмешвацца ў чужую гутарку ці чужыя справы.
-
95
У чужым баку вочы па кулаку. — У чужым баку трэба пільна прыглядацца да людзей і навакольля.
-
96
У чужым засьценку, дык і я за дзеўку. — Гэтак жартуюць з малапаважанага ці акіненага чалавека. Калі ён апынецца ў чужым асяродзьдзі, дзе яго ня знаюць, дык там прызнаюць за паважнага чалавека.
-
97
Ушыўся ў сваю скуру. — Стаў упартым, няўступлівым, не зважае на заўвагі й перасьцярогі.
-
98
У яго галаве віраб'і начавалі. — Аб пустой, дурной галаве.
-
99
У яго й зімой сьнегу ні дастаніш. — Аб вельмі скупым.
-
100
У яго толькі дамкоў, колькі ў зайца ламкоў. — Калі нейкі прайдзісьвет хваліцца сваім багацьцем, дамамі.
На запыт знайшоўся 101 артыкул
Паведаміць пра недакладнасьць