521 аджарац гл. аджарцы. 522 аджарка гл. аджарцы. 523 аджарскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да аджарцаў, Аджарыі. 524 аджартавацца, -туюся, -туешся, туецца; зак. Адказаць на сур'ёзнае пытанне, патрабаванне жартам. Але тут я аджартаваўся, і калі машына пакаціла далей — забыў пра гэта… 525 аджартоўвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да аджартавацца. 526 аджарцы, -аў; адз. аджарац, -рца, м.; аджарка, -і, ДМ -рцы; мн. аджаркі, -рак; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Аджарскай АССР. 527 аджаты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аджаць (у 1 знач.). 528 аджацца, адажнуся, адажнешся, адажнецца; зак. 1. Скончыць жніво. 2. Жнучы, аддаліцца ад каго-, чаго-н. Ціток з Параскай аджаліся крокаў на дваццаць уперад,… 529 аджаць, адажну, адажнеш, адажне; зак., што. 1. Зжаць невялікую частку поля (ад краю). Аджаць жыта ад дарогі. 2. Разлічыцца, адрабіўшы жнівом. [Самоцька:] —… 530 аджлукціцца, -кціцца; зак. Апрацавацца, адмыцца ў жлукце. 531 аджлукціць, -кчу, -кціш, -кціць; зак., што. Разм. 1. Апрацаваць, адмыць жлукчаннем. Аджлукціць бялізну. 2. Прагна адпіць з якой-н. пасудзіны. 532 аджлукчаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аджлукціць. 533 аджлукчвацца, -аецца; незак. 1. Незак. да аджлукціцца. 2. Зал. да аджлукчваць. 534 аджлукчваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аджлукціць. 535 аджон, -у, м. Тое, што і аджын. 536 аджоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аджаваць. 537 аджыванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аджываць — аджыць. 538 аджываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аджыць. 539 аджывіць, -жыўлю, -жывіш, -жывіць; зак., каго-што. Тое, што і ажывіць (у 1 знач.). 540 аджылак, -лка, м. Адгалінаванне руданоснай жылы.