581 адзіна1, Прысл, да адзіны (у значэнні ўзмацняльна-абмежавальнага слова: “толькі”, “адно”, “выключна”). Адзіна магчымы спосаб. Адзіна правільны шлях. 582 адзінабожжа, -а, н. Рэлігія, якая прызнае творцам сусвету аднаго бога; монатэізм; проціл. мнагабожжа. 583 адзінаборнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Змагацца адзін на адзін з кім-, чым-н. або аднаму з некалькімі. 584 адзінаборства, -а, н. Барацьба адзін на адзін паміж двума праціўнікамі; паядынак. Даўней гэта выглядала так. Сустракаліся два варожыя станы. Асілкі скрыжоўвалі зброю,… 585 адзінаверац, -рца, м. Чалавек аднаго з кім-н. веравызнання. 586 адзінаверка, -і, ж. Жан. да адзінаверац. 587 адзінаверства, -а, н. Вызнанне адной з кім-н. веры; агульнасць рэлігіі. 588 адзінакі, -ая, -ае. Разм. Такі самы, аднолькавы. Звычайная, простая з'ява, Закон адзінакі для ўсіх. Колас. 589 адзінакроўны, -ая, -ае. Які паходзіць ад аднаго бацькі, але ад розных маці (пра дзяцей). // Які звязаны агульнасцю паходжання (аб братэрскіх народах, дзяржавах).… 590 адзінаначалле, -я, н. Сістэма кіравання, пры якой усё кіраўніцтва сканцэнтравана ў руках адной асобы. Адзінаначалле ў гаспадарцы. 591 адзінаначальнік, -а, м. Асоба, якая мае права адзінаначалля. 592 адзінарны, -ая, -ае. Які складаецца з адной часткі, не падвойны. Адзінарнае акно. Адзінарная пража. 593 адзінаўладдзе, -я, н. Сканцэнтраванне ўлады ў адных руках; паўната, неабмежаванасць чыёй-н. улады. 594 адзінаўладны, -ая, -ае. Такі, у руках якога непадзельна сканцэнтравана ўся ўлада. Адзінаўладны правіцель. 595 адзінаўладства, -а, н. Тое, што і адзінаўладдзе. 596 адзінаццаты, -ая, -ае. Ліч. Парадк. да адзінаццаць. Адзінаццатая гадзіна. 597 адзінаццаць, -ццаці, Т -ццаццю, ліч. кольк. Лік. Адзінаццаць памножыць на два. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 11. Адзінаццаць дзён. 598 адзіна2... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае слову адзіны (у 1, 3 знач.), напрыклад: адзінабожжа, адзінаборства, адзінаверац, адзінакроўны,… 599 адзінец, -нца, м. Зусім адзін, адзінокі, які адбіўся ад статка (пра жывёл). Зубр-адзінец. // Адзінокі, бессямейны; бабыль. [Агей] адзін цяпер, адзінцом павінен… 600 адзінка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. 1. Першы, найменшы цэлы лік, а таксама яго лічбавы знак “1”. // толькі мн. (адзінкі, -нак). Апошняя лічба ў мнагазначных…